Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
History
Fiction
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/ad/d4/ab/add4ab64-0bbc-ee4a-a683-d70c7cb6732e/mza_1190757296756603298.png/600x600bb.jpg
Гаворыць Гродна
Ірына Новік
25 episodes
4 months ago
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
RSS
All content for Гаворыць Гродна is the property of Ірына Новік and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
Episodes (20/25)
Гаворыць Гродна
У Гродне скралі ладдзю, а ў Магілёве - танк | Што такое музей горада | Усход - Захад. Выпуск №2
Чым музей горада адрозніваецца ад іншых музеяў? Як так сталася, што ў Гродне і Віцебску гарадскіх музеяў наогул няма? Што або хто стварае музей: калекцыя, супрацоўнікі ці нешта зусім іншае? Як з музея ў Гродне скралі шахматную фігуру, а з Магілёва - цэлы танк? Пра сутнасць гарадскіх музеяў размаўляюць краязнаўцы Аляксей Шота і Аляксей Бацюкоў.
Show more...
4 months ago
28 minutes

Гаворыць Гродна
Хто больш сталічны: Гродна ці Магілёў? | Усход - Захад. Выпуск №1
Гродна - трэцяя сталіца Рэчы Паспалітай і другая сталіца БНР? А Магілёў ледзь не стаў сталіцай БССР? Ці могуць мець абласныя цэнтры свае прэтэнзіі на сталічнасць? І як яны іх абгрунтоўваюць? Краязнаўцы Аляксей Шота і Аляксей Бацюкоў абмеркавалі, чаму іх гарады - не менш (а можа і больш) сталічныя за Мінск.
Show more...
4 months ago
37 minutes

Гаворыць Гродна
Дзе гродзенцы адпачывалі ў 2000-я: балет у "Эпалеце", атракцыёны ў парку і слон Сурак у заапарку
У новым выпуску падкаста "Гаворыць Гродна" Ірына і Антон успамінаюць дзе гарадзенцы адпачывалі і куды хадзілі на пачатку 2000-х гадоў. Узгадалі слана Сурака з гродзенскага заапарка і колькі ён еў, атракцыён "Вясёлыя горкі" ў парку Жылібера, а таксама балет "Лебядзінае возера" ў "Эпалеце". Успамінайце разам з намі тыя часы ў новым выпуску! Відэаверсія на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=H7rlHXJyVkY
Show more...
1 year ago
27 minutes

Гаворыць Гродна
Як знішчалі Гродна ў 2000-я: абарона Савецкай плошчы, знос "Свежага хлеба" і пратэст супраць ГЭС
Гродна працягвае гаварыць! У другім выпуску новага сезона Ірына і Антон успомняць як мяняўся горад у 00-я гады XXI стагоддзя. Як моладзь выратавала ад разбурэння падмуркі палаца Радзівілаў падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы? Дзе нефармалы пратэставалі супраць пабудовы ГЭС? Што абяцаў з'есці старшыня Гродзенскага гарвыканкама ў выпадку зносу крамы "Свежы хлеб" на Залатой горцы і ці стрымаў ён сваё абяцанне? Адказы на гэтыя пытанні і не толькі дастаем з памяці і расказваем у падкасце "Гаворыць Гродна"! Відэаверсія падкаста - на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=x2YDr4fa9Jg
Show more...
1 year ago
28 minutes

Гаворыць Гродна
Вяртанне ў Гродна 2000-х: камп'ютар са сметніцы, аўдыёкасеты дзяцінства і малочныя кактэйлі на Савецкай
У новым сезоне падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Антон Шаранкевіч адпраўляюцца ў захапляльнае падарожжа па ўспамінах аб Гродне нулявых гадоў. Разам яны абмяркоўваюць забаўныя гісторыі з дзяцінства, культурныя змены і сапраўдныя перыпетыі той эпохі. Якім было жыццё ў Гродне з 2001 па 2010 год? Якія эмоцыі і падзеі пакінулі след у сэрцах гараджан? Далучайцеся да настальгічнай размовы! "Гаворыць Гродна" ў TikTok: https://www.tiktok.com/@havoryc_hrodna Падкасты з Гродна на YouTube: https://www.youtube.com/@podcasts.hrodna"Тётя Ира" в Telegram: https://t.me/tetiaIra"Тётя Ира" на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCsnqcrmDn5reNTvy1ZHFpYg
Show more...
1 year ago
29 minutes

Гаворыць Гродна
Кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў: «Час пустазелля» Ганны Янкуты
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей - чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”. Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. “Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25”, - адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута. У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. “У мяне таксама было”. “І пра гэта я ўвесь час думаю”. “Цябе таксама не адпускае? І мяне...” Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль - у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу. Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы - аўтарка зусім не легкаважыць з “пустазелля”. Бо “пустазелле” ў тэксце - гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля - гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны - угнаенне для новых кветак. А яшчэ “Час пустазелля” пра тое, што дом - гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, “Час пустазелля”. Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
53 minutes

Гаворыць Гродна
“Время играет в нас”: пра што піша вершы гродзенскі праграміст Павел Салаўёў
Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі. Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестываля бардаўскай песні “Зялёны гран-пры”. Але для вядоўцаў самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст. Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста - у асноўным непублічная дзея. Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што “цень” Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава “Бовь и мерть в Хротне” ( https://govorit-grodno.mave.digital/ep-14), экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па “падвуліцах” горада і пазнаёміцца з яго “падвулічнымі” музыкантамі. Да падобнага праекта “Музыка гродзенскіх вуліц” ( https://streetmusic.grodno.net/map.php) меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў. Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона “Гаворыць Гродна”пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад - Гродна. І знаходзілі! У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў “танцы смерці”, выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна - гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, - чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае - таксама Гродна. Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта. Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
39 minutes

Гаворыць Гродна
Гродзенскія сандалі, віно на разліў і лета ў вёсцы: шукаем аскепкі крышталю ў кнізе Дар’і Трайдэн “Крыштальная ноч”
Дар’я Трайдэн - аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо - вельмі жаночае: пазнаванне досведу і ўнікальнасць погляду падкупае адразу і трымае да апошняга радка. У гэтай кнізе Ірына і Антон не знайшлі наўпроставых узгадак пра Гродна. Магчыма таму, што ўночы, нават калі яна крыштальная, усе гарады і мястэчкі роўныя. І ўжо няма вялікай розніцы, ці ідзе гаворка пра Гродна, ці пра Карэлічы. Абмяркоўваючы кнігу, падкастары ўзгадалі і гродзенскія сандалі, у якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей, і віно, купленае на разліў, якое можна піць на беразе ракі, і стэрэатыпы пра жаночую прыгажость і лета ў вёсцы, і бабулю, у якой пазнаеш сябе. Забаўка для чытачоў кнігі - знайсці ў кожным апавяданні аскепак крышталю. Бо ён там насамрэч ёсць, Ірына і Антон праверылі. Яшчэ адна важная рэч пра гэты твор - ён прынёс аўтарцы перамогу ў прэміі “Дэбют” у 2018 годзе: https://hrodna.life/2019/03/27/grodzenka-atryimala-premiyu-debyut/ Адметна, што ў той самы год на “Дэбют” намінаваліся яшчэ два гродзенскія аўтары, якіх ужо абмяркоўвалі ў падкасце “Гаворыць Гродна”. Гэта Алесь Кіркевіч са зборнікам “Самурай” ( https://hrodna.life/articles/samuray-alesya-kirkevicha/) і Яўген Аснарэўскі з аповесцю “Трыкутнік караля” ( https://hrodna.life/articles/zaboyca-ne-dvarecki/). Слухайце пра кнігу гарадзенскай аўтаркі і чытайце кнігу “Крыштальная ноч”: https://knihi.by/be/trajden-darja-krystalnaja-noc Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста ў сацсетках ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
47 minutes

Гаворыць Гродна
Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"
Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!” У сёмым выпуску літаратурнага сезону падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына і Антон расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і ваколіцы”. Чытаць гэты твор - як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі (што гэта такое - глядзі тут: https://hrodna.life/articles/grodzenskaya-brukavanka/). Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок - пачынаючы ад Скідзеля. А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды - бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх. Паслухайце, што “Гаворыць Гродна” пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання! Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G... і ... ваколіцы” можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar Больш даведацца пра аўтара: «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI: https://telegra.ph/Za-Sashu-Saladuhu-bolshaj-zvyazdy-nyama-Bard-V%D1%96ktar-SHalkev%D1%96ch---pra-samagonku-%D1%9E-vyoscy-4000-plasc%D1%96nak-%D1%96-pyarscyonak-ad-Benehdyk-03-29 Паслухаць апошні альбом Віктара Шалкевіча (2019 года): https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/03/27/takaya-dougaya-zima-shalkevich/ Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
47 minutes

Гаворыць Гродна
Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца
Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць Гродна”. Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі “цяжар” знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада. Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра “Таямніцу фары Вітаўта”, “Апошняе паляванне Баторыя” ці патопленыя ў Нёмане гарматы. Шэсць кароткі апавяданняў Віктара Варанца: https://hrodna.life/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/ Калі спасылка не адкрываецца і ў вас няма VPN, паспрабуйце гэты варыянт: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/ Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне “Крымінальны ланцужок” ( https://kamunikat.org/kryminalny-lantsuzhok-varanets-viktar) прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што “Гаворыць Гродна”. Больш пра аўтара знойдзеце тут: https://hrodna.life/articles/varanec-kniga-zyolki/ https://hrodna.life/2018/07/05/z-yaviusya-belaruskamounyi-padruchnik-prafesiynay-leksiki-dlya-medyikau/ https://hrodna.life/articles/filolag-i-tank/ Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
41 minutes

Гаворыць Гродна
«Нёман, Каложа, Гродна» - абмяркоўваем творчасць Дануты Бічэль
«Нёман, Каложа, Гродна – гэтыя словы паўтараюцца ў тэкстах гэтай аўтаркі бясконца» - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна”. Новы выпуск прысвечаны творчасці Дануты Бічэль-Загнетавай. Пачаць снежань з яе вершаў і «эсэек» - цалкам натуральна, бо 3 снежня паэтка адсвяткавала дзень нараджэння. А яшчэ ў падкасце новы вядучы. Ад 5-га выпуску Ірына Новік абмяркоўвае кнігі з Антонам Шаранкевічам. Паслухайце іх разважанні пра тое: адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка? дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана? для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне? Як раней у Гродне віншавалі паэтку: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/12/10/danuta-bichel/ Відэаінтэрвью з Данутай Бічэль з праекта «Постаці»: https://www.youtube.com/watch?v=aiZ6RxqamBk Зборнікі вершаў «Гараднічанка»: https://kamunikat.org/garadnichanka-bichel-zagnetava-danuta Зборнік «Нёман ідзе»: https://kamunikat.org/nyoman-idze-bichel-danuta Горача рэкамендуем і зборнік аўтабіяграфічнай прозы Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»: https://kamunikat.org/khadzi-na-moy-golas-bichel-danuta Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила»: https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
1 year ago
50 minutes

Гаворыць Гродна
“Бовь и мерть в Хротне” Дзяніса Трусава - кніга, у якой Аснарэўскі шукае адсылкі да Кафкі
“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок - кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве "ЛітАры". Аўтар - пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава. Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста? Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася? Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар? Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці? Слухайце ў 4 выпуску 2 сезона падкаста. Больш пра кнігу расказаў аўтар Дзяніс Трусаў: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/04/18/trusau-kniga/ Паслухаць дзіўную музыку Дзяніса Трусава і іншых гродзенцаў: https://hrodna.life/articles/strange-music/ Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Show more...
2 years ago
40 minutes

Гаворыць Гродна
«Самурай» Алеся Кіркевіча - чаму ён спадабаўся цёці Іры і чаму яго цярпець не можа Аснарэўскі
«Самурай» Алеся Кіркевіча – гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску». Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна – пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для адмеркавання – таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік "Тётя Ира разрешила": https://t.me/tetiaIra Сцягнуць сабе кнігу ў pdf або epub: https://kamunikat.org/?pubid=47511
Show more...
2 years ago
41 minutes

Гаворыць Гродна
"Разрушыцель" Сцяпана Стурэйкі - як цёця Іра і Аснарэўскі падзяліліся на добрага і злога паліцэйскага
Абмяркоўваем аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя ваенныя даследванні і эксперыменты на людзях, музеі і гістарычныю спадчыну. Гэта твор гродзенскага краязнаўцы і даследчыка Сцяпана Стурэйкі "Разрушыцель". У гэтым эпізодзе падкаста суаўтары падзеляцца на добрага і злога паліцэйскага ды пачастуюць слухачоў бочкай дзёгця ад Яўгена Аснарэўскага і дзвума бочкасм мёду ад Ірыны Новік. Калі любіце Гродна і літаратурныя творы пра гэты горад – слухайце другі эпізод падкаста “Гаворыць Гродна”. Аповесць "Разрушыцель" упершыню была апублікаваная анлайн на сайце "Твой стыль" у 2013 годзе, пазней публікавалася пад назвай "Разбуральнік" у часопісе ARCHE і ў кнізе "Пасажыры карабля Тэсея". Больш пра кнігу: https://hrodna.life/articles/sturjejka-kniga/ Чытаць анлайн або сцягнуць сабе на прыладу: https://kamunikat.org/razrushytsel-stureyka-stsyapan Альтэрнатыўная спасылка: https://royallib.com/book/stureyka_stsyapan/razrushitsel.html Альтэрнатыўная спасылка #2: https://www.rulit.me/books/razrushycel-read-332246-1.html
Show more...
2 years ago
45 minutes

Гаворыць Гродна
“Трыкутнік караля” - як Януша Паруліса зрабілі галоўным злодзеем і хто яшчэ ў кнізе зрысаваны з рэальных гродзенцаў
Адкрывае кніжны сезон падкаста “Гаворыць Гродна” кніга аднаго з вядоўцаў Яўгена Аснарэўскага “Трыкутнік караля”. У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад - не проста месца дзеяння. Ён таксама - крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў. Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста “Гаворыць Гродна”. Прачытаць аповесць, якую абмяркоўваем у першым выпуску: https://issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docx Платная, але больш поўная версія аповесці: https://ridero.ru/books/trykutnik_karalya/ Да сустрэчы на старонках кніг пра Гродна і ў наступных выпусках гарадзенскага падкаста!
Show more...
2 years ago
55 minutes

Гаворыць Гродна
Огни города — Настя Ровба о фаершоу, Мини Фесте, Биг Мини Фесте и о том, на каком топливе говорит её любовь к Гродно
Настя влюбилась в Гродно через учителя истории и сама вошла в историю города — зажгла улицы через культуру фаершоу, а культуру города растормошила через Биг Мини Фест. Сегодня мы говорим о городе через глаза Насти, в которых горит огонь и которая видит светлое будущее совсем не за горами. Как всегда, откровенно и по-дружески Говорит Гродно.
Show more...
3 years ago
57 minutes

Гаворыць Гродна
Город танца — Дарья Иванова о Гродно, танце, Свободной Студии и о том, что делать дальше
Даша давно и безпамятно влюбилась в танец. Она призналась, что ей проще выражать себя через движения в пространстве, а перед записью подкаста она даже волновалась, как получится произнести словами, а не танцем всё, что она чувствует. В сегодняшнем выпуске мы говорим о Даше и о танцах, о том, чем гродненские танцоры отличаются от танцоров из других городов, о самых необычных местах, где Даше довелось танцевать и о том, что Даша будет делать дальше после закрытия Свободной Студии. Как всегда, тепло, уютно и по-гродненски. Запасайся теплым кофе или чаем и включай подкаст, слушай Гродно!
Show more...
3 years ago
46 minutes

Гаворыць Гродна
Ешчэ не згинэла — музыкант Виктор Шалкевич про Гродно, творчество и настоящих гродненцев
Наш гость — Виктор Шалкевич. А это значит, что в сегодняшнем выпуске будут незабываемые истории «за польским часам», которые он собирал, в своё время слушая умудреных жизнью гродненцев. И, кстати, оказалось, что наш подкаст для Виктора — совсем не дебют! Он работал на радио и сам вёл похожие разговоры с гродненцами, так что Андрей и Ира ещё и поучились у Виктора мастерству ведущего. А чтобы послушать невероятные истории и рассуждения Виктора Шалкевича, скорее включай выпуск Говорит Гродно! И не забудь подписаться на наш Инстаграм https://Instagram.com/govorit.grodno
Show more...
3 years ago
1 hour

Гаворыць Гродна
Живая легенда — Евгений Асноревский рассказывает о себе и о Гродно
Живая легенда и настоящая гродненская мистификация — Евгений Асноревский — вот кто сегодня в гостях у «Говорит Гродно»! Любители истории до сих пор не знают, кто же скрывается под этим псевдонимом и под рыцарским шлемом на аватарке в соцсетях. Ирина и Андрей тоже этого не знают (или не признаются, что знают). Зато смогли пригласить блоггера в эфир. Оказалось, что Евгений чем-то похож на Гарри Поттера. Только в 11 лет к нему прилетела не белая сова из Хогвардса, учебник по истории. Мальчишка так увлекся одним из параграфов, что прочел книжку сразу до конца. А дальше — понеслось. Для «Говорит Гродно» Евгений рассказал о том, куда водил девушек на прогулки, где в городе его место силы, стоит ли искать следы подземного Гродно и где хранится настоящий перстень Давида Городенского. Заинтригованы? Слушайте подкаст! И не забывайте подписаться на наш инстаграм ;) https://instagram.com/govorit.grodno
Show more...
3 years ago
1 hour

Гаворыць Гродна
Школьная история — учитель и историк Александр Перегудов про историю, школу, Гродно и ангелов
Сегодня в гостях у «говорит Гродно» историк, которого заслуженно называют классным. По крайней мере те ученики, у которых он на самом деле классный руководитель. Александр Перегудов — магистр истории, преподаватель гимназии, краевед и экскурсовод. Для своих он просто Саша. А как за глаза зовут его ученики, Саша по секрету рассказал Ирине и Андрею. По ходу разговора мы выяснили, как Ира с Андреем познакомились с Сашей, причём тут старые фотографии Гродно и раненый красноармеец. А ещё Саша рассказал, почему в Гродно никогда не наступит конец света. Интересно? Нам тоже! Так что не откладывайте, включайте наш ламповый подкаст и включайтесь в нашу особую атмосферу. И не забудьте подписаться на наш инстаграм https://Intstagram.com/govorit.grodno 😉
Show more...
3 years ago
57 minutes

Гаворыць Гродна
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.