Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
News
Sports
TV & Film
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/ad/d4/ab/add4ab64-0bbc-ee4a-a683-d70c7cb6732e/mza_1190757296756603298.png/600x600bb.jpg
Гаворыць Гродна
Ірына Новік
25 episodes
4 months ago
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
RSS
All content for Гаворыць Гродна is the property of Ірына Новік and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
https://ru-msk-dr3-1.store.cloud.mts.ru/mave/storage/podcasts/a4bca4f0-3bb6-4255-a068-1bfb8ed454fc/images/f1bfb695-221e-4b42-9da6-1efc2d78b094.png
Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"
Гаворыць Гродна
47 minutes
1 year ago
Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"
Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!” У сёмым выпуску літаратурнага сезону падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына і Антон расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і ваколіцы”. Чытаць гэты твор - як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі (што гэта такое - глядзі тут: https://hrodna.life/articles/grodzenskaya-brukavanka/). Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок - пачынаючы ад Скідзеля. А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды - бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх. Паслухайце, што “Гаворыць Гродна” пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання! Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G... і ... ваколіцы” можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar Больш даведацца пра аўтара: «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI: https://telegra.ph/Za-Sashu-Saladuhu-bolshaj-zvyazdy-nyama-Bard-V%D1%96ktar-SHalkev%D1%96ch---pra-samagonku-%D1%9E-vyoscy-4000-plasc%D1%96nak-%D1%96-pyarscyonak-ad-Benehdyk-03-29 Паслухаць апошні альбом Віктара Шалкевіча (2019 года): https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/03/27/takaya-dougaya-zima-shalkevich/ Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!