Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
News
Sports
TV & Film
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/ad/d4/ab/add4ab64-0bbc-ee4a-a683-d70c7cb6732e/mza_1190757296756603298.png/600x600bb.jpg
Гаворыць Гродна
Ірына Новік
25 episodes
4 months ago
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
RSS
All content for Гаворыць Гродна is the property of Ірына Новік and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам. Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам! Вядоўцы першага сезону: - "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў. - спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і. Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго. Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі. Вядоўцы другога сезону: - журналістка і рэдактарка Ірына Новік, - пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў. Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў. То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
Show more...
Society & Culture
Fiction,
Leisure
https://ru-msk-dr3-1.store.cloud.mts.ru/mave/storage/podcasts/a4bca4f0-3bb6-4255-a068-1bfb8ed454fc/images/f1bfb695-221e-4b42-9da6-1efc2d78b094.png
Кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў: «Час пустазелля» Ганны Янкуты
Гаворыць Гродна
53 minutes
1 year ago
Кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў: «Час пустазелля» Ганны Янкуты
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей - чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”. Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. “Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25”, - адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута. У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. “У мяне таксама было”. “І пра гэта я ўвесь час думаю”. “Цябе таксама не адпускае? І мяне...” Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль - у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу. Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы - аўтарка зусім не легкаважыць з “пустазелля”. Бо “пустазелле” ў тэксце - гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля - гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны - угнаенне для новых кветак. А яшчэ “Час пустазелля” пра тое, што дом - гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, “Час пустазелля”. Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!