Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Technology
Health & Fitness
Sports
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
US
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts126/v4/23/c7/1c/23c71cb1-25c3-420e-b487-0af1528a0da1/mza_6746873926304359318.jpg/600x600bb.jpg
Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Першы Гікаўскі
82 episodes
3 weeks ago
Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм
Show more...
TV & Film
RSS
All content for Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні is the property of Першы Гікаўскі and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм
Show more...
TV & Film
Episodes (20/82)
Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
PS6 У СТЫЛІ NINTENDO SWITCH, ШТО З КОШТАМІ НА КАНСОЛІ, НОВЫ XBOX І VR АД STEAM
У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ. Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR. Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. CD Projekt паказала статыстыку па Cyberpunk 2077 на Switch 2 — тры чвэрці продажаў прыйшліся на фізічныя картрыджы. Атрымліваецца, што многія ўсё яшчэ хочуць «падтрымліваць у руках» сваю гульню, а не проста файл у лічбавым магазіне. 👉 ЗАНЕСЦІ НА PATREON: https://www.patreon.com/piersy/ 👉 ПАДТРЫМАЦЬ КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy 👉 ТГ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні, Sony, Switch, Nintendo, Беларускі падкаст, подкаста на Белорусском, PS4, PS5, Microsoft, Cyberpunk 2077, Switch 2
Show more...
3 weeks ago
1 hour 15 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Вірус з ШІ, іск супраць ChatGPT, торэнты на iPhone і новы серыял Netflix
У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Google запусціла «нейрафоташоп», а Spotify становіцца сацсеткай. 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home
 👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
 👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
Show more...
1 month ago
28 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
PS5 Б’Е РЭКОРДЫ / ВАЙНА ШІ: АЛЬТМАН СУПРАЦЬ МАСКА / БЭЛА РЭМЗІ ХОЧА СТАТЬ ЧАЛАВЕКАМ-ПАВУКОМ
Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі?

Падрабязнасці — у відэа. Таймкоды:
00:00 Пачатак 13:59 PlayStation 5 ідзе ўпоперак з PS4 і можа абагнаць яе ўжо да канца года 17:38 Apple ратуе сябе ад тарыфаў, а ЗША купляюць 10% Intel 19:19 Microsoft рыхтуе Windows будучыні: «Agentic OS» з GPT-5 і без клавіятуры 23:49 Альтман і Маск пачынаюць новую вайну за чалавечы мозг 27:23 Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд: рэальная ўгода ці піяр-ход? 31:46 Белла Рэмзі хоча стаць Чалавекам-Павуком 33:14 Род Фергюсан узначаліў BioShock 4 пасля масавых скарачэнняў у студыі 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home
👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
Show more...
1 month ago
36 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна
Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам узятая. Таймкоды: 00:00:00 Пачатак 00:19:38 Скарачэнні ў Xbox 00:58:44 Meta робіць новыя AR-акуляры і не толькі 01:06:30 Вынікі суда супраць кіраўнікоў Ubisoft 01:11:40 EA хоча 100 млн гульцоў у Battlefield 6 01:22:08 Новы ноўтбук ад Apple на А18 Pro 01:27:09 Nvidia каштуе Болей за Францыю 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
Show more...
2 months ago
1 hour 32 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Цукерберг набывае людзей, Microsoft і OpenAI пасварыліся, Даўбаграі з Ubisoft
Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒 У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! Мы сумавалі ❤️ Пантэон: https://kinakipa.site/movie?id=1397749 МРГ: https://t.me/moj_rodny_huk 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy
Show more...
3 months ago
1 hour 44 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
РЭДЫЗАЙН IOS, NINTENDO SWITCH 2 ДАРАЖЭЙШАЯ ЗА PS5, ГУЛЬНІ ПА 90€
Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Карацей, техна-цырк з конямі, але без OLED-экрану. Прыемнага прагляду/праслухоўвання. 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
6 months ago
1 hour 19 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Семдзесят Чацверты
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
7 months ago
1 hour 18 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
МАСК ДУРНЕЕ АД ГЭТАЙ ПРЫКОРМКІ
Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна паказваюць за закрытымі дзвярыма – пагаворым, што вядома. Pebble нечакана вяртаецца – але ці мае сэнс у 2025-м? Tesla і X зноў у цэнтры ўвагі – Маск не стамляецца здзіўляць. І, вядома, новы "Вядзьмар" – ён будзе, але ці варта? [00:00] Пачатак [06:07] Як кітайцы рынак США валілі [25:13] Як там справы ў Microsoft [35:40] Switch 2 [48:12] Pebble вяртаецца [01:00:15] Як справы у Tesla ды X [01:11:57] Вядзьмар будзе, але ці трэба 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
8 months ago
1 hour 17 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
НЕ ЗБІРАЙ ПК ПАКУЛЬ НЕ ПАСЛУХАЕШ ГЭТЫ ПАДКАСТ
Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя клубы, абмяркоўваем mp3-плэеры, VR і вечнае пытанне: сабраць ПК самому ці не мучыць сябе і ўзяць гатовы? [00:00] Пачатак [04:41] Дзяды ўзгадваюць кампутарныя клубы [14:12] Што такое гэтыя вашыя Mp3-плэеры ды [20:46] Хтосьці памятае Xbox 360? [29:53] Частка пра VR [39:20] Як самастойна сабраць PC [01:13:52] Ці варта набываць гатовы PC Lepus у інтэрнэтах: 🐦 Твітар: (https://x.com/Magnus_Hase) 📺 Твіч: (https://twitch.tv/lepus81) 🎥 Ютуб: (https://youtube.com/@Belkantent) 📡 Тэлеграм: (https://t.me/belkantent) 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
8 months ago
1 hour 33 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
НІЯКАЙ ЭКСКЛЮЗІЎНАСЦІ, ШРАЙЕР І HALF-LIFE 3
Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo. TikTok можа спыніць працу ў ЗША ўжо ў студзені, і гэта моцна ўдарыць па платформе з яе 170 мільёнамі карыстальнікаў. Sony тым часам паказала канцэпт парку забаў па сваіх гульнях, дзе можна будзе страляць у шчэлкуноў у рэальным часе — пакуль гэта толькі прататып. Абмяркуем таксама прагнозы Шрайера на 2025 год, правалы гульняў са штучным інтэлектам і нават магчымы ананс Half-Life 3. Год абяцае быць насычаным, абмяркуем усё, як заўсёды, скучучы з тэмы на тэму. Смачна слухаць. 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
8 months ago
1 hour 39 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў
Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ. І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага кантэнту, новых адкрыццяў і натхнення на любімыя справы. З Новым Годам, Паважаныя❤️ [00:00] Што ёсць Мой Роды Гук [11:04] Як падбіраюцца галасы на праекты [45:49] Крышачку пра AniBel [47:22] Пра магчымы хэйт і бюрактратычны бруд [53:03] Пра дапамогу ад ШІ (Блок для Барады) [01:08:22] Нечаканы офтоп [01:12:52] Ці кожная агучка то дубляж? [01:21:22] ЦІ магчыма займацца агучкай дома [01:33:02] Праца перакладчыка і адаптацыя тэкста [01:38:26] Ці магчымы вялікія паказы на беларускай мове? [01:50:56] Што можна атрымаць за данат на Валадара Пярсцёнкаў [02:02:14] Як ставіць голас і палепшыць сваю дыкцыю 🟠Мой Родны Гук: https://t.me/moj_rodny_huk 🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/144 🟠AniBel: https://anibel.net/ 🟠Кавярня: https://t.me/kavatube 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
9 months ago
2 hours 8 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
ШО ТАМ НА TGA
Вітаем у 69(😏) выпуску! Сёння мы абмяркуем выключна TGA 2024 — нарэшце хоць нешта добрае за гэты год. Хутчэй за ўсё, вы святкуеце Каляды. Спадзяёмся, што паспелі выкласці гэты выпуск своечасова. Са святам вас! Дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе, і яшчэ пачуемся на выходных. Прыемнага праслухоўвання! 🟠Вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў: https://t.me/moj_rodny_huk/145 🟠Не пагражай Паўднёваму Цэнтралу: https://t.me/vozhyk_voice/121 🟠Беларускія Героі мяча і магіі: https://t.me/by_reservation/17 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
9 months ago
1 hour 11 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Steam у рэкордах, Star Citizen у праблемах, а Stardew у кайфе
Гаворым пра новы рэкорд Steam – 39,2 мільёна гульцоў адначасова! Path of Exile 2, Marvel Rivals і Delta Force узарвалі чарты і сервакі. Разбіраемся, як Star Citizen з бюджэтам у $750 мільёнаў усё яшчэ топчацца на месцы, і чаму Stardew Valley лепшы сродак ад стрэсу, чым кава і мемы пра котак. Карацей, 68-мы выпуск: пасядзім, пагаворым, пасмяемся. Смачна слухаць 🟠 Глядзець Німону: https://t.me/moj_rodny_huk/141 🟠 Легенда пра Vox Machina: https://anibel.net/cinema/the-legend-of-vox-machina 🟠 Чакалкер 2 на беларускай мове: https://t.me/trasiankus/24 🟠 Айцікаст: https://open.spotify.com/show/3TVw0ANeLCtpG2fX8gNkjr?si=eLCxJRldQvWXuiPLWa9Zqg 🟠 Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613 🟠 Expired cringe: https://open.spotify.com/show/0x9K55rPFqYwJ3sZZay3La?si=5piFGQl3QlK9rcshxqN10w 🟠 Переклад Stardew valley: https://t.me/lokar_lak/67 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
9 months ago
1 hour 7 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Steam супраць распрацоўшчыкаў, Microsoft супраць FTC, Ілан супраць займеннікаў
Ну што, мы гэта зрабілі — ужо трэці тыдзень запар выходзім на сувязь! Гэта, дарэчы, наш 67-ы, і, калі шчыра, самі не верым, што так часта сустракаемся. Гэтым разам разбіраем: Чаму распрацоўшчыкі наехалі на Valve і іх знакамітую 30% камісію, Microsoft апынулася пад ударам FTC, Маск зноў трапіў у драму і прычым тут Avowed, (і ўсё праз займеннікі). А яшчэ: Ubisoft будуе свой “Animal Crossing”, Sony хоча ўдар у партатыўныя гульні, і трохі пра “Кіберпанк” ды “Вядзьмара”. Смачна слухаць 😘 00:00 Пачатак 07:52 FTC атакуе Гугл 32:00 FTC атакуе Майкрасофт 43:17 Новае супрацоўніцтва CDPR i Netflix 57:13 Пазоў супраць Valve
01:04:02 Ubisoft робіць свой Animal Crossing 01:09:34 Новая экранізацыя Warcraft 01:21:34 Ілан маск супраць займеннікаў 01:31:35 Sony робіць новую PSP 01:44:14 Лаўнчэр 2К геймс усё ❗️Элітарная версія: https://www.patreon.com/piersy 🏆ГУЛЬНЯ/БЛОХЕР ГОДА: https://t.me/schlachcic/260 🟠Што мы робім у цемры: 🟠Скажыце яму каб хутчэй падкаст рабілі: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut 🟠Вальнадумства: https://open.spotify.com/episode/40Mkeqm1Lr7c7NPIeu3JqZ?si=6a6817856bad472a 🟠 Медіажаба: https://open.spotify.com/episode/7q7vxf0u7Syro1tJtNEXt9?si=1c05a3d407364f19 👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
10 months ago
1 hour 49 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
NVIDIA ўзлятае, Tesla не забівае, а Sony набывае
У гэтым выпуску разбіраем, як NVIDIA зрабіла фінансавы рывок дзякуючы штучнаму інтэлекту, што адбываецца з Tesla і чаму яна апынулася на вяршыні сумнай статыстыкі, а таксама пра тое, як Sony плануе захапіць свет анімэ і гульняў. Чуткі пра рэмастэр Dark Souls 3, вынікі Alan Wake 2 і галоўныя фаварыты The Game Awards 2024 00:00 Пачатак 14:36 Чаму Лешы не падабаецца сталкер 30:31 TGA
35:43 Шмат грошай для NVIDIA 49:48 Sony хоча набыць распрацоўшчыкаў Dark Souls 54:58 Remedy задаволена 01:00:24: Tesla забівае людзей 01:02:38 AI хутка захопіць свет

❗Элітарная версія: https://www.patreon.com/posts/116706511

🟠Golden Bug: https://www.youtube.com/watch?v=qriTbTWmmbY
🟠Сбор на агучку Амерыканскага Вандалу:https://t.me/vozhyk_voice/80 👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
10 months ago
1 hour 8 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Бу! Напужаўся?
Не бойся, гэта ж мы, «Першы гікаўскі», мы цябе не абразім! Сядай побач, слухай 65-ы выпуск пакуль твае вушы не стомяцца. [00:00] пачатак [17:43] Warcraft 1/2 [29:17] Сметніца гарыць (Ubisoft) [34:11] Сімулятар спадканняў з гітлерам заблакуюць [44:54] Чарговые цфжкасці ў Зорных Войнах [47:39] Чаму трэба дзякваць ChatGPT [55:45] Microsoft рубіць грошы і персанал [01:04:31] Бэта IOS ➡️"Усе дагэтуль ненавідзяць Пацука" ад Вожыка: https://t.me/vozhyk_voice/66 ➡️Што вам трэба ведаць пра Газлайтынг: https://youtu.be/EaJ7IN1zlwI?si=oiqSNFgy_H_K8g3E ➡️Пра дылему ў відэагульнях: https://youtu.be/FoI1Zh_q6J4?si=wIqkSYMSJupHlGCb ➡️Вайна ў відэагульнях: https://www.youtube.com/watch?v=CfYGgDEqkD0 ➡️Гульнявы Дзённік: https://www.youtube.com/watch?v=mNDcAKVDDSU ➡️Вальнадумства: https://youtu.be/s-R8Eu-Uw3k?si=qH1LKO2jxaQ1VzDT ➡️Медыяжаба: https://youtu.be/QtUSzuVwOks?si=kEuUa7fny9yEfEgW ➡️Мой родны гук- https://t.me/moj_rodny_huk 🔸 Наша Аўдыёверсія: https://pc.st/1619997546 👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
10 months ago
1 hour 8 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Актуальныя, але тупыя пытанні пра ШІ
Вітаем, шаноўныя слухачы, слухачкі і небінарныя беларускамоўныя андроіды! 64-ы выпуск нашага падкасту ўжо тут, і мы падрыхтавалі для вас нешта сапраўды захапляльнае. Як змяніўся ШІ за апошні год, чаму Еўропа ў праблемах праз Акт пра ШІ, каго з нас зволяць з працы, як зрабіць добра, націснуўшы адну кнопку, і з’яўленне новых карпарацый зла. 00:00 — Пачатак 02:05 — Як змяніўся ШІ за апошні год? 10:18 — Акт пра ШІ 12:58 — Што самае жахлівае можна распавесці пра ШІ? 17:53 — Хто страціць працу? 28:43 — Наколькі GPT ведае беларускую мову? 38:43 — Навошта існуюць лакальныя LLM? 01:02:45 — Наколькі моцна мы прасунуліся ў стварэнні відэа? 01:15:12 — З кім паразмаўляць пра кнігі? 01:24:06 — Як зрабіць добра, націснуўшы адну кнопку? 01:33:26 — Ці можа рабіць ШІ тое, што ён ніколі не бачыў? 01:37:25 — Што там у Маска? 01:54:58 — Прычым тут "Гіперыён" Дэна Сіманса? 02:16:35 — Што пачытаць пра ШІ? 02:29:16 — Настальгія Канвертуй вакал калі не ўмееш спяваць - kits.ai Мой музычны праэкт - https://open.spotify.com/artist/3G31RqKlCKVJiCyIrqlP3w?si=EzWoLyqQSlCGKUAq0XWpLg Уэйн - https://youtu.be/pIhz4iJ_dQg?si=Qs7zskSfpabBP8-r Звышкраіны ШІ - https://www.amazon.com/AI-Superpowers-China-Silicon-Valley/dp/132854639X

Канал АйЦіБарады: https://t.me/itbeard
Эвалюцыя Коду - https://itbeard.com/projects/evocoders AIA Podcast - https://www.youtube.com/@aiapod Наш патрыён: www.patreon.com/piersy ТГ з найлепшымі навінамі: https://t.me/piershy_hikauski Аўдыёверсія: https://pc.st/1619997546 Відэаверсія: https://www.youtube.com/@piersyhikauski
Show more...
11 months ago
2 hours 48 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
VR параноя, Remedy зычыць грошы да заробку, Лазня з працэсараў Intel
Вітаем, панянкі-сэксуалкі, з вамі 63-і выпуск Першага. Мы сабраліся, каб пагутарыць пра тое, чаму VR выклікае параною, як пазычыць пятнашку да заробку ў кітайцаў, як знайсці адказ на пытанне, ці тоне гаўно, і як утульна пабудаваць лазню з працэсараў Intel. Элітарцы дзякуй за падтрымку! Новы тг канал Вожыка: https://t.me/vozhyk_voice Мой Родны Гук: https://t.me/moj_rodny_huk AIA podcast: https://t.me/itbeard/1496 VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik Праграмісцкі кут: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut Стрымы ад Малатка: https://www.youtube.com/@Ma%C5%82atok
Show more...
12 months ago
1 hour 10 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Як памерлі Зорныя Войны
Вітаначкі, даражэнькія. Зноў гэтыя два будуць вам нешта распавядаць, скачучы з тэмы на тэму, але, калі вы з намі, то, відаць, вам падабаецца. Ёсць такі цудоўны выраз: "То панос, то залатуха". Дык вось менавіта так і можна апісаць нашыя апошнія выпускі. Мы наладзілі гук, але на гэты раз у нас адваліліся (сракі) камеры. Прамбачце нас. Прыемнага вам праслухоўвання. У 62-м выпуску мы абмяркавалі, чаму вам патрэбна падпісацца на наш патрыён зараз, наколькі маўпа з палкай можа быць небяспечнай для сучасных гульняжураў, як парушыць NDA, якога няма, Gamescom 2024, як Apple штурхнуў Meta ў правільны бок стасоўна AR, ці будуць жыць Зорныя Войны і шмат іншага. Прыемнага вам праслухоўвання. [00:00] Пачатак [16:21] Як Apple гаўна паелі і чаму вам трэба зараз падпісацца на наш патрыён [22:42] Аповед аб тым як маўпа сучасных геймераў на сваёй палке вярцела [38:04] NDA якога небыло [41:06] Што паказалі на Gamescom 2024 [01:19:27] Новыя прыгоды Ведзьмара [01:21:32] Ваш AR нікому не патрэбны [01:25:21] Як памерлі Зорныя войны [01:28:29] Раптоўны Геншын і крыху пра Свіч [01:34:03] Hi-fi rush будзе жыць (магчыма) [01:36:21] Kingdom Come: Deliverance 2 ➡️ Відзік - https://www.youtube.com/@VidzikBY/videos ➡️ Цёмны Лёс пра першую дапамогу - https://www.youtube.com/watch?v=UmpnV0H4eT0&list=PLtx7QasAY_-YR_SAxjCMz8NHn4Qi3-JS1 ➡️ Другі сезон After Life ад Вожыка- https://kinakipa.site/movie?id=1172074 ➡️ Першая работа ў дубляжы ad anibel Падзямеллі і цмокі: Гонар між злодзеяў - anibel.net/cinema/Dungeons-and-Dragons:-Honor-Among-Thieve?tg ➡️ Першы выпуск падкасту "Медиажаба" - https://www.youtube.com/watch?v=DGuwJorWfF4 Наша Аўдыёверсія: https://pc.st/1619997546 👉 НАШ ПАТРЫЁН: / piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
1 year ago
1 hour 38 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
SearchGPT, Ubisoft і могілкі Google
Прывітанне сябры! У 61 раз мы абмеркавалі новы пошукавік ад OpenAI - SearchGPT, які апрацоўвае даныя ў рэальным часе і дае гатовыя адказы замест спасылак. Таксама яны пагаварылі пра скарачэнне бюджэту Apple TV+ на вытворчасць кантэнту праз страты ў стрымінгу і высокага адтоку падпісчыкаў. Абмеркавалі скандал вакол фальшывых гістарычных крыніц для Assassin's Creed: Shadows ад Ubisoft. І, нарэшце, разглядзелі магчымы выхад PS5 Pro з палепшанымі графічнымі наладкамі дзякуючы патчу для No Man's Sky. ➡️ Карчма- https://www.instagram.com/p/C9AyS8hoTWu/?igsh=MTMyNGt6MnB1eTgxNQ== ➡️ Жужаль- https://youtube.com/@zhuzhal?si=TZKUQI6QygMo7_cQ ➡️ Кавер ад Орыла- https://youtu.be/AqfXoZ34MRg?si=j-qxz9w44iEILKOC ➡️ Канал пра кіно- https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia?_t=8oP4McSyTrR&_r=1 ➡️ Мой родны гук- https://t.me/moj_rodny_huk ➡️ Прышпільны перакладчык - https://chatgpt.com/g/g-fVKwYOjrY-belarusian-translation-grammar 🔸 Наша Аўдыёверсія: https://pc.st/1619997546 👉 НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/piersy 👉 ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
Show more...
1 year ago
2 hours 23 minutes

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Падкаст у якім раз у тыдзень Лёша з Вадзімам размаўляюць пра рознае гікаўскае. Наш тэлеграм