⭐️ Госця эпізода - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты".
У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода Умястоўскіх.
Пасля пажару ў 2012 годзе і некалькі спроб яго аднавіць палац усё ж паступова ажывае. У 2025 годзе да каманды праекта далучылася Алеся Гурская. З ёй мы і размаўляем пра палац і кафлю, пра мерч, лакальны фэст і глэмпінг.
🙌 Дарэчы, гэта ўжо другі эпізод з Алесяй. Першы, пра прыгоды ў вандроўках, дагэтуль застаецца самым праслухоўваемым!
🔗 Instagram-старонка палаца Умястоўскіх
🔗 Instagram-старонка Алесі Гурскай
📝 Артыкул пра Жамыслаўль на 34travel
🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: