Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Society & Culture
History
News
Comedy
Sports
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
BE
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/69/ea/61/69ea6189-53ba-3a85-cb4c-fd09851ae72a/mza_15702143433071435108.jpg/600x600bb.jpg
VANDRA
Раман Клеўжыц
68 episodes
3 days ago
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
Show more...
Places & Travel
Society & Culture
RSS
All content for VANDRA is the property of Раман Клеўжыц and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
Show more...
Places & Travel
Society & Culture
Episodes (20/68)
VANDRA
Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно

⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах.

Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял.

Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”.

З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае.

❗️ ⁠⁠Instagram-старонка Міхаіла Міхно

❗️ ⁠Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы"

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠
  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
Show more...
2 weeks ago
1 hour 10 minutes 42 seconds

VANDRA
Брэсцкая крэпасць і яе жыццё па-за Вялікай Айчыннай вайною | Наталля Зданевіч

⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.

1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення.

❗️ ⁠Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны

❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"⁠

❗️ ⁠⁠Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠
  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

___

Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич

Show more...
1 month ago
1 hour 14 minutes 27 seconds

VANDRA
З чаго складаецца прыватнае калекцыянаванне | Ігар Сурмачэўскі і калекцыя беларускіх абразоў

⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар.

Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка ⁠⁠Ігара Сурмачэўскага

❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім

❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз⁠⁠ з касцёла ў Дуброва (частка 1⁠⁠)⁠

❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка ⁠⁠2)⁠

❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandraby
  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate
  • ⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
Show more...
1 month ago
52 minutes 2 seconds

VANDRA
Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства | Дзмітрый Скварчэўскі

⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.

На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні.

❗️ ⁠Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага

❗️ ⁠Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі

❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate
  • ⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
Show more...
1 month ago
57 minutes 31 seconds

VANDRA
Як горад Мінск паглынае вёскі | Аляксандр Лычаўка

⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.

Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.

❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate
  • ⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
Show more...
4 months ago
1 hour 4 minutes 41 seconds

VANDRA
Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч

⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.

Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.

❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ ⁠Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"⁠❗️ ⁠⁠Дакументальны фільм пра гета ў Лахве

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
Show more...
5 months ago
54 minutes 38 seconds

VANDRA
Вясковыя музыканты Беларусі і ў чым іх адметнасць | Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі

⭐️ Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.by

У эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта.

Сайт праекта мае назву “Вясковы музыканты Беларусі”. Ці не ўзнікла ў вас думка, чаму менавіта вясковыя? Няўжо гарадскіх не было? З гэтага пытання мы і пачынаем гаворку.

Тэма важная не толькі ў музычным полі, але і ў кразнаўчым. Калі ў вас ёсць здымкі ці некія ўспаміны і згадкі пра вясковых музыкантаў, то напішыце, калі ласка, Аляксею альбо Андрэю.

❗️ Праект "Вясковыя музыканты Беларусі": https://graj.by/

❗️ Facebook-старонка Аляксея Крукоўскага: https://www.facebook.com/profile.php?id=100004979325617

❗️ Facebook-старонка Андрэя Бароўскага: https://www.facebook.com/andrej.borovskij.7

❗️ Музей народных музычных інструментаў у Шыдлоўцы (Польшча): https://muzeuminstrumentow.pl/en/museum/

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
5 months ago
1 hour 15 minutes 7 seconds

VANDRA
Як касцёл у Дубрава стаў каштоўнасцю толькі праз 219 год свайго існавання | Таццяна Шумель

⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна.

У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці.

Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апшоняга мінскага ваяводы, пра ўратаваны абраз і што было зроблена пасля рашэння прызнаць касцёл каштоўнасцю - гэта ўсё мы абмяркоўваем у эпізодзе.

❗️ Facebook-старонка Таццяны Шумель

❗️ Выпуск "Радыё Марыя" пра касцёл у Дубрава

❗️ Апісанне пахавання Адама Хмары

❗️ Пра касцёл у Дубрава на "Планета Беларусь"

❗️ Ігар Сумрачэўскі пра касцёл і абраз (частка 1)

❗️ Ігар Сумрачэўскі пра касцёл і абраз (частка 2)

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": ⁠https://www.vandra.by/skladanka⁠

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate
  • ⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠
  • Revolut - ⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
Show more...
6 months ago
1 hour 50 seconds

VANDRA
Вёска Аздамічы і лакальнае краязнаўства | Аляксандр Пархомаў

⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнікпраекта пра Аздамічы.

Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. 

Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе ўяўляюць Азадамічы. Эпізод будзе пра блізасць да Альшан, пра перабудову царкву і чаму ў той мясцовасці з’яўляецца ўсё больш зацікаўленых людзей.

❗️ Сайт пра Аздамічы: https://ozdamicze.com/

❗️ Instagram-старонка праекта пра Аздамічы:https://www.instagram.com/ozdamicze/❗️ Калекцыя здымкаў Джона Кунстадтэра:https://radzimaphoto.com/❗️ Артыкул пра змены вакол цэркваў на Палессі:https://greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
7 months ago
57 minutes 35 seconds

VANDRA
Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчыну | Аляксей Бацюкоў

⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва.

Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца. 

Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Лісоўскага, які падзяліўся здымкамі “цунамі” з уласнай калекцыі. Пра кнігу таксама будзе гаворка ў эпізодзе.

Што ў эпізодзе:

  • ці ісуне ў Магілёве імперскі дух;
  • чаму Свята-Мікалаеўская царква - унікальны помнік архітэктуры;
  • пасады Магілёва і запазычаная тапаніміка;
  • зруйнаваная спадчына Магілёва ХХ стагоддзя;
  • чаму столькі ўвагі да Пушкіна і дзіўны магілёўскі балкон;
  • гісторыя пра Магілёўскае цунамі;
  • якія рызыкі існуюць зараз для гістарычнага цэнтра.

❗️ Кніга "Магілёўскае цунамі": https://knihauka.com/mahilouskaje_cunami

❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
7 months ago
1 hour 4 minutes 19 seconds

VANDRA
Як бачыцца Беларусь праз 10 год актыўных вандровак | Саша Мацкевіч і poshyk.info

⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info.

У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе.

❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info: https://www.instagram.com/poshyk.info/

❗️ Сайт праекта poshyk.info: https://poshyk.info/

❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4

❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
9 months ago
57 minutes 29 seconds

VANDRA
3D-мадэляванне і адбудова страчанай спадчыны | Уладзіслаў Чаховіч і "Спадчына"

⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.

Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну!

Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод.

Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне.

У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання.

Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws

Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/

***

❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna

❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot

❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
Show more...
10 months ago
31 minutes 14 seconds

VANDRA
Музычны фальклор: як і што спявалі беларусы | Вольга Барышнікава

⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".

У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.

🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н.

❗️ Падтрымаць праект і купіць кнігу "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі": https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr

❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры: https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha/

❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі: https://www.ethno.by/

❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava

Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
10 months ago
1 hour 2 minutes 21 seconds

VANDRA
"Куфар старажытнасцяў": як збіраецца беларуская спадчына | Павел Каралёў

Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны.

Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на ⁠Patreon⁠.

У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт!

❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc

❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠
  • Boosty - ⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • ⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby
  • ⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
  • ⁠⁠Revolut - ⁠https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
11 months ago
21 minutes 6 seconds

VANDRA
Выданне кнігі "Шэпт" і традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець

Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт".

Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon.

У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі!

Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec

Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
11 months ago
50 minutes 32 seconds

VANDRA
Што не так з музеямі ў Беларусі? | Аляксей Ластоўскі

⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся.

❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага: https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
1 year ago
58 minutes 2 seconds

VANDRA
Жыццё па суседству з палацам | Кацярына Казлова і Паланечка

⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе.

Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць.

❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/

❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
1 year ago
56 minutes 55 seconds

VANDRA
Як ладзяцца этнаграфічныя экспедыцыі | Марыя Варахоб і СЭТ

⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі.

Пра што пойдзе размова?

  • ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа;
  • як абіраецца рэгіён для даследавання;
  • дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ;
  • як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей;
  • як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках;
  • адукль з’яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары;
  • калі з’явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны.

У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах.

❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/

❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
1 year ago
1 hour 2 minutes 12 seconds

VANDRA
Як палеская вёска паўплывала на стварэнне і развіццё праекта | Дзед Янкель і Пазнай Палессе

⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе.

Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі.

Пра што пойдзе размова?

  • а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя;
  • мудрасці ад суседскага дзеда Пятро;
  • успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы;
  • як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі";
  • Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку;
  • пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект.

❗️ Праект "Пазнай Палессе": ⁠⁠https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/

❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
1 year ago
44 minutes 11 seconds

VANDRA
Ратаванне і захаванне габрэйскай спадчыны вёскі Гарадок | Аляксей Жахавец

⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by.

У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму?

  • Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы.
  • Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны.

Што ўзгадаецца ў эпізодзе?

  • у якім стане вёска Гарадок зараз;
  • якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам;
  • як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета;
  • як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку;
  • якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе.

Дзякуй патронам за падтрымку!

❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/

❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets

🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць праекта VANDRA, то падтрымайце яе праз:

  • Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby
  • ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠
  • Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠
  • PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
  • Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Show more...
1 year ago
44 minutes 24 seconds