Home
Categories
EXPLORE
Comedy
Society & Culture
True Crime
Music
TV & Film
News
Sports
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
VG
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/5d/dc/a8/5ddca8cc-65b7-ecd8-4f1c-1b42880e0179/mza_13136154406267342769.jpg/600x600bb.jpg
Radio Plato Newsroom
Radio Plato
26 episodes
1 week ago
Plato Newsroom – гэта навіновы падкаст ад каманды Radio Plato, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. Кожны выпуск – гэта серыя свежых рэлізаў + каментары ад артыстаў. Мы бачым, што ў беларускай музычнай сцэне зараз адбываецца шмат класных рэчаў, і мы, са свайго боку, хочам пра гэта расказваць, а таксама збіраць інфармацыю ў адным месцы і фіксаваць для нашчадкаў.
Show more...
News
Music
RSS
All content for Radio Plato Newsroom is the property of Radio Plato and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Plato Newsroom – гэта навіновы падкаст ад каманды Radio Plato, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. Кожны выпуск – гэта серыя свежых рэлізаў + каментары ад артыстаў. Мы бачым, што ў беларускай музычнай сцэне зараз адбываецца шмат класных рэчаў, і мы, са свайго боку, хочам пра гэта расказваць, а таксама збіраць інфармацыю ў адным месцы і фіксаваць для нашчадкаў.
Show more...
News
Music
Episodes (20/26)
Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #26 w/ Soyuz, Her Minds, Школьный Подвал, .К, Голос Кинчева, Ilya Semashkevich, Ilya Gurin-Babayeu, Turbo Muesli
Newsroom прадстаўляе фінал сезона 2024 пад яліначку. Пазбягаем падвядзення якіх-кольвек вынікаў года, замест таго працягваем агляд нашай індзі-сцэны снежаньскімі знаходкамі.🌿 Сонечны хіт гурта СОЮЗ🌿 Кранальная індзі-троніка Her Minds 🌿Дэбютны альбом індзі лоўфай гурта Школьный Подвал🌿Лайв альбом кватэрнік .К 🌿Працяг летапісу Голоса Кинчева – чарговае перавыданне🌿Адзін з новых альбомаў электроннага вундэркінда Іллі Семашкевіча🌿Брытанскі саўнд па-беларуску Іллі Гурына-Бабаева🌿Turbo Muesli – поп-панк эма раз’ёб па-беластоцку.🎤 за мікрафонам Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў у чацвер а 17:00 па беларускім часе👩‍🎨 Вокладка – chernova.ya
Show more...
9 months ago
55 minutes 5 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - # 25 w/ Emil Zenko, Vova Potapenko, Avian Lung, Applepicker, Aryna, Autism, Kriwi
Працягваем дзігаць свежыя беларускія рэлізы! Найноўшы Ньюсрум з эпічным лайн-апам у дыяпазоне ад дэбютантаў да класікаў незалежнай беларускай сцэны:🔸 Нуарны сінгл-перасцярога ад Emil Zenko🔸 Цёплы вінілавы хаўс ад Вовы Патапенка🔸 Шугейз альбом гурта Avian Lung 🔸 Новы сінгл Эпплпікера! 🔸 Індзі-поп дэбютантка Aryna🔸 Легендарны Autism вяртаецца з новым альбомам🔸 Майстэр-класс фолк-электронікі ад пачнальнікаў жанру Kriwi🎤 за мікрафонам Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў у чацвер а 17:00 па беларускім часе👩‍🎨 Вокладка – chernova.ya
Show more...
9 months ago
47 minutes 14 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #24 w/ Dlina Volny, Westsiland, Восточный Пляж, Искандер Суворов etc
Папаўняем уласныя плэйлісты навінкамі беларускай музыкі – у гэтым вам дапаможа Newsroom.Слухаем сёння:🔸 новы сінгл дарк-вэйв трыа Dlina Volny; 🔸 эклектычную фолк-электроніку Westsiland;🔸 чарговы альбом "Восточного Пляжа" пры ўдзеле "Ты Кто"; 🔸 іншапланетны гліч-хоп ад "Искандер Суворов"; 🔸 меланхалічны індзі-рок ад Lost Seeds Found Trees; 🔸 паўнафарматны альбом рэтра-рамантыкаў "Борисовский Тракт"; 🔸 кранальны сінці-поп гурта Zui.🎤 за мікрафонам сёння Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускім часе на radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
10 months ago
49 minutes 4 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #23 w/ Aum! & Autonomicon, Flying Pluto Flowers, Levangur, Mvli, Michael Dailida, People Can Listen
У сённяшнім выпуску Newsroom слухаем свежыя знаходкі.А менавіта:🔹Эпічная калабарацыя Aum! & Autonomicon🔹Псіхадэлічны эмбіент Flying Pluto Flowers🔹Летуценны трып-хоп у калабарацыі Levangur і Лемниската Петрикор🔹Мяккі эйсід-джаз дуэту Mvli і Oh, MY🔹Сінгер-сонграйтэр-рэкардсмен Michael Dailida і яго чарговы альбом🔹Нечакана-прыемнае знаёмства з беларускім IDM лейблам People Can Listen🎤 за мікрафонам Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускім часе на radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.yaDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/1302
Show more...
11 months ago
57 minutes 30 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #22 w/ Медовые Шарики, Лайтовы Курс, Голос Кинчева, Rimidal. V, Смертельная Нагрузка etc.
У сённяшнім выпуску Newsroom развітваемся з летам і чэкаем свежыя жнівеньскія знаходкі.А менавіта:🔹 лоў-фай рэпчык "Медовых Шариков";🔹 флэшбэк з нябыту ноў-вэйв трыксцераў "Голос Кинчева";🔹 трыб’ют класічнаму хіп-хопу на іпі "Лайтовы Курс";🔹 аналагавыя міжпланетныя эмбіэнт-вандроўкі праекта Rimidal.V;🔹 сінтэзатарны блэк-метал "Смертельной Нагрузки";🔹і бонусная селекцыя жнівеньскай танцавальнай электронікі: nWave, Sasha Sinica, Aslamin, Magic Wave 42, Domsun & Akiyan.🎤 за мікрафонам сёння Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускім часе на radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
59 minutes 26 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #21 w/ Star Muss, Olia, Twigs Garden & Applepicker, Марг, Ana Zhdanova, Аливария Белое Золото
У сённяшнім выпуску Newsroom слухаем свежыя летнія знаходкі.А менавіта:🔹 задуменныя імправізацыі Star Muss;🔹 эпічны поп з рэтра-вайбам праекту Olia;🔹 калабарацыя Twigs Garden і Applepicker;🔹 новы альбом гарэзлівага лоў-фай попа ад Марга;🔹 Ana Zhdanova з гэрідж бэнгерам пра смуту;🔹 і бонус фрэшман "Аліварыя Белае Золата".🎤 за мікрафонам сёння Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускім часе на radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
46 minutes 19 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #20 w/ Weird Eraser, Lightmyfire Orchestra Service, Awlnight, Emil Zenko, Travvma
У сённяшнім выпуску Newsroom нас чакае вельмі атмасферная і стылістычна разнастайная падборка рэлізаў.А менавіта:🔹 фартэпіянны эмбіент Weird Eraser;🔹 трып-хопавы джаз-фьюжн Lightmyfire Orchestra Service;🔹 працяг прыгодаў з олдскульнымі сэмпламі ад Awlnight;🔹 нуарны сынт-поп Emil Zenko;🔹 казачны блэк-гейз Travvma.🎤 за мікрафонам сёння Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на https://radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
45 minutes 1 second

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #19 w/ Кофе из Виталюра, Pinky’s Dreams, Lemonovlad, Восточный пляж, Michael Dailida
У сённяшнім выпуску Newsroom асвятляем новую беларускую індзі-хвалю!А менавіта:🔹 гаражны індзі-рок ад "Кофе из Виталюра";🔹 атмасферную індзі-электроніку Pinky’s Dreams;🔹 псіхадэлічны ньюскул-рэп Lemonovlad;🔹 лоў-фай гіпнагоджык песні "Восточный пляж";🔹 саншайн-поп Michael Dailida.🎤 за мікрафонам сёння Алік Schmoltz.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на radioplato.by💥👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
1 hour 3 minutes 15 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #18 w/ Deech & Tune Crashers, Psilovangton, Aum!, Oleg Bychkov & Naidee, Aslamin, Shemit
Newsroom, падкаст пра новую беларускую музыку, зноў у эфіры!У сённяшнім выпуску:🔹электра-брэйкс калабарацыя ад Tune Crashers і Deech;🔹арыгінальны сінтвэйв-альбом ад Psilovangton;🔹гатычны эпас з нетраў гарадзенскага андэрграўнда ў выкананні Aum!🔹знакаміты модэрн-джаз альбом для аматараў джазавых вечароў у Accidental Point у выкананні квартэта Алега Бычкова і Naidee;🔹танцавальныя прагрэсів-трайбл рытмы ад Aslamin;🔹і лоўфай-сэмплэдэліка ад Shemit.🎤 за мікрафонам – Алік Schmoltz📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на radioplato.by📡 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
43 minutes 44 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #17 w/ VVaxplay, Blue Tape, Abstract Museum & Guilty Simpson, Sense, Akiyan, Sveta Ben & Galya Chikiss
Сёння ў эфіры слухаем сямнаццаты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыкуУ сённяшнім выпуску:🔹 дэбютны альбом гурта Ані Жданавай і Стаса Мурашкі VVaxplay;🔹 беларускі бітмэйкер Abstract Museum запісаў фіт з Guilty Simpson – хутка альбом;🔹трэк ад loukii з новай кампіляцыі Blue Tape: Pacific;🔹маладзечанскі лэйбл Sense святкуе пяць гадоў новай кампіляцыяй. Слухаем трэк Imprum & Vaqm адтуль;🔹Akiyan накрывае хвалямі атмасфернага брэйкбіту ў трэке Phantom;🔹сінгл Светы Бень і Галі Чыкіс пра тое, што кожны чалавек – “Сгусток блёсток”.📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на radioplato.by🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
40 minutes 16 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #16 w/ Diamos Roll, Domsun, Four Walls, FOKU, Eng8, Stelmakh
Вяртаемся з навіновым падкастам Newsroom, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. У сённяшнім выпуску пераважае электронная музыка, шмат рэлізаў і новых артыстаў, што не можа не цешыць. Паехалі! 🧡У гэтым выпуску вы пачуеце:🔹дэбютную іпішку B Life ад беларускага прадзюсара Four Walls на лэйбле Ultraworld Records пад куратарствам Dj Craft'а;🔹Новы сінгл Find Rena ад электроннага індзі-праекту Domsun;🔹Cвежы рэліз Diamos Roll - Image One, які выйшаў на беларускім лэйбле Ezhevika;🔹5 моцных трэкаў у новай Core EP ад гомельскага музыкі FOKU, якая выйшла на лэйбле ДЫСКА ТЭКА;🔹паўнафарматны альбом Future Continuous ад менскага музыкі eng8, які выйшаў на лэйбле Backside Slice;🔹зубадрабільны рэліз "I Will Not Lose" ад пінскага прадзюсара Stelmakh, на лэйбле GESTALT.PROMO.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, myownchoir, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
52 minutes 21 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #15 w/ Primary Noise
Вяртаемся з Newsroom у эфір у фармаце спецвыпуска, які будзе прысвечаны ўсяго аднаму рэлізу.Нашыя цікавасці ў музычнай журналістыцы часта імкнуцца да праектаў, якія не гучаць з кожнага спаціфая, а хутчэй застаюцца незаўважанымі нават тымі, каму было б цікава іх заўважыць. Таму мы не маглі прапусціць рэліз Native Soil ад дуэта Primary Noise, які выйшаў на аўстрыйскім лэйбле smallforms.Праект складаецца з двух музыкаў: электроннага прадзюсара Антона Анішчанкі і акустычнага музыкі Пафнуція, дзе Пафнуцій грае на альпійскім рагу, трубе і валторне, а Антон з навакольных гукаў, якія ўлоўліваюць яго кантактныя мікрафоны, геафоны і гідрафоны, стварае захапляльныя саўндскейпы. І ўсё гэта ў фармаце жывой імправізацыі.Download: t.me/radioplatoshowsarchive/1102
Show more...
1 year ago
54 minutes 53 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #14 w/ Бронепаровоз, Alaska Airlines, Awlnight, ERWI, Nürnber
Чатырнаццаты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку. У гэтым выпуску:🔹 першая песня гурта "Бронепаровоз" з лірыкай рамантычнага характару;🔹 постпанкавы EP з настальгічным настроем ад Alaska Airlines;🔹 кампіляцыя бітоў Compilations from Compilations, якія не ўвайшлі ў альбомы, ад Дзімы Awlnight;🔹 dnb-рэліз ад ERWI на асабістую тэму;🔹 максі-сінгл Znajomstva ад постпанк-гурта Nürnberg напярэдадні выпуску іх новага альбома.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
26 minutes 58 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #13 w/ Марг, Loukii, Wavy Mroy, Applepicker, Natur
У новым выпуску Newsroom пра навінкі беларускай музыкі вы пачуеце пра:🔸новую іпішку з чатырма песнямі аб менскіх месцах ад Марга 🔸сінгл Da, які выйшаў на лэйбле Sidechain, ад музыкі і выканаўцы з Беларусі Кірыла Loukii🔸беларускамоўны альбом ад хіп-хоп артыста з Осла Wavy Mroy - Miełancholija🔸сольны альбом "Яшчэ больш песень пра горад і гандлёвыя цэнтры" ад Мікіты Арлова, вядомага як Applepicker🔸разнажанравую кампіляцыю ад лэйбла NATUR🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
35 minutes 5 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #12 w/ Горящий Жираф, A. Mantis, Nochy, Palina, Соня Король, Свечение Черного
Працягваем дзяліцца смарагдамі айчыннай сцэны ў падкасце пра новую беларускую музыку Newsroom. Сёння вы пачуеце:🔹 шыкоўны флоў Гарашчага Жырафа на новай EP Deep Hustle;🔹 сінгл “Расскажи мне” ад чароўнай A.Mantis на біты Awlnight, які выйшаў на лэйбле Sidechain;🔹 поўнафарматнік ад лірык-рэйв дуэта Nochy;🔹 доўгачаную LP “Ни берега, ни дна” ад Palina;🔹 новы сінгл “Рассветом” ад Соні Кароль;🔹 псіхадэлічную баладу з альбома праекта “Свечение Черного”.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Myownchoir, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
46 minutes 24 seconds

Radio Plato Newsroom
Radio Plato - Newsroom #11
У новым эпізодзе Newsroom эксперыментуем з фарматам: у гэты раз свежыя рэлізы беларускай музыкі абмяркоўваем у студыі ў фармаце жывой гутаркі.У сённяшняй праграме:🔹 горкі даўнтэмпа-поп у дэбютным альбоме Polyn;🔹 беларуская альтэрнатыўная сцэна ў версіях Syndrom Samazvanca (вы толькі паслухайце сінтпоп-пераасэнсаванне N.R.M.);🔹 летуценная электроніка ад Oneoutofnone;🔹 праменьчыкі святла ў новым сінгле шугейз-банды Rich Chamomile;🔹 атмасферык-брэйкбіт рэмікс ад Akiyan на шумаўскую Kupalinka.🎤 Рэлізы абмяркоўвалі: Улад Leap, Radio Valera, Паола Ларысіні і Кацярына Кірпічова👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
58 minutes 40 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom - #10 w/ Ana Zhdanova, DAH, OK Selekta & Shuma and more
Новая беларуская музыка працягвае выпускацца, ну а мы працягваем падліваць вадзічку на яе вуглі – расказваць пра яе ў навіновым падкасце Newsroom.Сёння ў выпуску:🔹 @anazhdanova асэнсоўвае ў новым сінгле балючую для ўсіх беларусаў тэму;🔹 @shuma-by і ўкраінскі прадзюсар @okselekta запісалі сумесную EP, прысвечаную амазонскім духоўным практыкам;🔹 мастачка Anastasia Rydlevskaya разгортвае вялізнае музычнае палатно пра (не-)вяртанне на радзіму;🔹 этна-электронны гурт DAH шукае свабоду ў свежым трэку Otherside;🔹 Mr Pёs енчыць па радзіме ў варшаўскім смогу;🔹 Radjin навальвае бэйса ў японскіх кібер-дэкарацыях;🔹 Žuravl у другім сінгле шукае свой "дом, калі цябе няма ў ім";🔹 шугейз-дуэт сны над оврагом пераасэнсоўвае тэму смерці ў сінгле “Никогда”.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.yaDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/994
Show more...
1 year ago
44 minutes 21 seconds

Radio Plato Newsroom
Radio Plato - Newsroom #09 Belarusian Music Summer 2023 pt 2
Працягваем наш аповед пра беларускія летнія рэлізы 2023 года ў навіновым падкасце Newsroom. Другая частка атрымалася з больш фальклорным ухілам, але хапае і іншых разынак.Сёння вы пачуеце:🔹 дэбютны трэк ад гурта Trava – яшчэ адну манетку ў капілку Купалінкі;🔹 эксперыментальную фолк-электроніку ад @sneguole;🔹 драм-энд-бэйс версію народнай песні “Пцічка” ў выкананні дуэта @t-trider і Akvaleria;🔹 а таксама настальгічны поп ад @sashazakharik;🔹 эйсід-электра ад abiboker;🔹 аўдыяпаэму ад Лайтовага aka @alexey-hryzunt;🔹 і грандыёзную імправізацыю ад гурта @koloritkulmana.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.yaDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/984
Show more...
1 year ago
53 minutes 32 seconds

Radio Plato Newsroom
Radio Plato - Newsroom #08 w/ Orlovich Alexandr, Sigray, Micbeatz (Blue Tape), Domsun, Uhead, Open Focus, Penoplast (Sense)
Хэй-хоў! Нарэшце вяртаемся з навіновым падкастам Newsroom, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі 📡З моманту апошняга выпуску прайшло, бадай, чатыры месяцы і, каб не прапусціць усё тое, класнае, што выходзіла на беларускай музычнай сцэне за гэты час, мы вырашылі пачаць з агляду летніх рэлізаў 2023 года. Паехалі! 🧡У гэтым выпуску вы пачуеце:🔹 лірычныю элегію ад піяніста Аляксандра Арловіча;🔹 летнія рэлізы хаўс/хіп-хоп прадзюсара @sigray;🔹 новую блакітную кампіляцыю @bluetapefam;🔹 свежы сінгл ад індзі-праекта Domsun;🔹 седатыўны трып-фонк ад @uhead;🔹 аўдыяспектакль ад Open Focus;🔹 хаўс-кампіляцыю ад маладзечанскага лэйбла @sense-label.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Show more...
1 year ago
46 minutes 56 seconds

Radio Plato Newsroom
Radio Plato - Newsroom #07 w Reemotto, Do You Like Trains, Stayhomie, Šuma, Postoyanno, Vapna, ЛЭП, Тревога Первых Птиц
Шосты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку.У гэтым выпуску:🔹 Reemotto сабраў плэйліст улюбёнай музыкі для Accidental Point;🔹 На лэйбле Ezhevika выйшлі рэлізы ад Do You Like Trains? і Stayhomie;🔹 Shuma выпусцілі трэк «Купалінка»;🔹 Індзі-гурт postoyanno дропнуў сінгл «Небо горіт»;🔹 На лэйбле Radio Plato выйшаў сінгл Niamiha Nemiega ад колдвэйв-гурта Vapna. Хутка альбом;🔹 віцебскі гурт ЛЭП выпусціў вінтажны сінтвэйв-альбом з вельмі крутым вакалам;🔹 І напрыканцы стваральнік праекта «Тревога Первых Птиц» распавядзе пра альбом «Мрак», які стаў спосабам перажыць страту.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Show more...
2 years ago
46 minutes 14 seconds

Radio Plato Newsroom
Plato Newsroom – гэта навіновы падкаст ад каманды Radio Plato, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. Кожны выпуск – гэта серыя свежых рэлізаў + каментары ад артыстаў. Мы бачым, што ў беларускай музычнай сцэне зараз адбываецца шмат класных рэчаў, і мы, са свайго боку, хочам пра гэта расказваць, а таксама збіраць інфармацыю ў адным месцы і фіксаваць для нашчадкаў.