У 1925 годзе савецкія чэкісты выкрываюць шпіёнскую сетку, якая працуе проста з польскага консульства. Тайныя сустрэчы, перадача сакрэтнай інфармацыі, каханне са шпіёнкай, прагаворанай да расстрэлу.
Усё гэта магло быць шпіёнскім раманам, а стала адным са шматлікіх гучных крымінальных працэсаў сярэдзіны 20-х у БССР. У гэтым выпуску мы раскажам, як савецкая ўлада шукала шпіёнаў і як з імі распраўлялася.
У гэтым выпуску мы раскажам пра справу рэзнікаў — яўрэяў судзілі за спробу забіць канкурэнта па бізнесе.
Але з самага пачатку за заказчыкамі сачылі міліцэйскія агенты і, як высветлілася пазней, спрабавалі адгаварыць ад забойства.
У гэтым выпуску мы паглыбімся ў адну з самых гучных царкоўных спраў пачатку 1920-х гадоў у савецкай Беларусі. Тады дзяржаўная газета «Звязда» пісала, што судовы працэс над кіраўніком беларускай праваслаўнай царквы не звязаны ўвогуле з рэлігіяй.
Як гэта было магчыма? За што асудзілі ключавых беларускіх святароў? І чаму пасля прысуду кіраўнік праваслаўнай царквы, якога прызналі вінаватым, крыкнуў: «Да здравствует советская власть!»?
У гэтым эпізодзе мы раскажам пра тое, як савецкая ўлада стварала пакутнікаў, грандыёзныя судовыя працэсы і пераслед у савецкай прэсе, і хто быў супраць іх — селькораў.
Калі ў вёсках іх успрымалі звычайнымі даносчыкамі, то савецкая ўлада ў іх бачыла тых, хто дапамагае выкрываць ворагаў.
1925 год. Беларусь расколатая: адна частка — пад Польшчай, другая — пад Саветамі. Дзве дзяржаўныя сістэмы, розныя законы і розныя спосабы назваць чалавека «злачынцам». У абедзвюх частках Беларусі ў тым жа годзе адбываліся забойствы, гвалт, палітычныя рэпрэсіі і звычайнае чалавечае вар’яцтва.
У падкасце «Галаваломка-1925» мы параўнаем, як жыла злачыннасць у Заходняй Беларусі і БССР, чым адрозніваліся крымінальныя сусветы па абодва бакі мяжы.
«Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт
У гэтым эпізодзе мы даследуем супярэчлівую постаць Аўгуста Піначэта, ваенная дыктатура якога змяніла Чылі: пакінула пасля сябе не толькі эканамічныя змены, але і маштабныя парушэнні правоў чалавека. Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады пасля гвалтоўнага перавароту ў 1973 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Сальвадора Альендэ. Сямнаццацігадовае праўленне Піначэта было жорсткім падаўленнем іншадумства і буйнымі эканамічнымі рэформамі.
Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10
Росквіт крыміналу па ўсёй Беларусі прыйшоўся на 1990-я гады. Па буйных гарадах і абласных цэнтрах дзейнічала шмат арганізаваных злачынных груповак, банд і крымінальных аўтарытэтаў. Хваля не абышла і Гомель — запалохванні, збіццё, гвалт, забойствы і здзекі. Адной з гомельскіх банд была «Марозаўская» — самая крывавая арганізаваная злачынная групоўка. Менавіта яна змагла падпарадкаваць сабе іншую, самую буйную па колькасці злачынную групоўку Гомеля — «пажарнікаў».
«Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот
У сённяшнім эпізодзе мы даследуем адну з самых жорсткіх і загадкавых постацяў XX стагоддзя — Пол Пота. Пол Пот быў лідарам чырвоных кхмераў і арганізаваў адзін з самых жудасных генацыдаў у сучаснай гісторыі. Пад яго кіраваннем Камбоджа ператварылася ў кашмарны эксперымент аграрнага сацыялізму, які прывёў да гібелі каля двух мільёнаў чалавек. Праўленне Пол Пота — гэта яскравы напамін пра разбуральныя наступствы экстрэмальнай ідэалогіі і абсалютнай улады.
Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6
Мы акунёмся ў міфы і легенды, якія сфарміравалі наша разуменне гэтай знакавай эпохі. Мы будзем аддзяляць факты ад выдумкі і раскрываць праўду, якая стаіць за гэтымі гісторыямі: ад неверагодных герояў да вядомых злачынцаў.
Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9
У 2023 годзе суд у Катавіцах апраўдаў самага вядомага крымінальнага аўтарытэта Польшчы «Кракавяка» і чальцоў яго банды за замоўнае забойства беларуса Віктара Фішмана. Напрыканцы 1990-х гадоў Фішман стаў прыкметнай фігурай у крымінальным свеце Польшчы, але канкурэнцыя з польскімі злачынцамі давяла яго да смерці.
«Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін
У гэтым эпізодзе мы раскажам пра асобу, чыё жорсткае праўленне пакінула трывалы шнар на яго нацыі — Ідзі Аміна. Яго называлі «Мясніком Уганды», яго імя выклікала страх і жах. Ён падняўся з шэрагу вайскоўцаў, захапіў уладу падчас дзяржаўнага перавароту. Кіраванне Аміна — гэта надзвычайная жорсткасць, парушэнне правоў чалавека і культ асобы. Яго васьмігадовае праўленне прывяло да гібелі сотняў тысяч і пагрузіла Уганду ў хаос.
Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8
У кастрычніку 2015 года восеньскае надвор’е ва ўсю нагадвала пра сябе: дажджы, сырасць… У тым годзе напрыканцы месяца ў Мінску знікла вядомая беларуская спартсменка Юлія Балыкіна. Яе шукалі некалькі тыдняў, пакуль не знайшлі цела алімпійкі ў лесе ля вёскі на Міншчыне. Як бывае заўсёды ў такіх справах — следчыя адразу сталі падазраваць каханага дзяўчыны…
Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5
Як жылі жанчыны на Дзікім Захадзе? Дзікі Захад малююць як мужчынскі свет, напоўнены каўбоямі, бандытамі і законнікамі. Аднак жанчыны адыгрывалі вырашальную і часта забытую ролю ў развіцці Дзікага Захаду. Яны былі першапраходцамі, прадпрымальнікамі, настаўнікамі і лідарамі.
«Дыктатары». Эпізод №4 — Адольф Гітлер
У сённяшнім выпуску мы раскажам пра адну з самых сумна вядомых асоб мінулага стагоддзя — Адольфа Гітлера. Яго імя з’яўляецца сінонімам зла, тыраніі і разбурэнняў Другой сусветнай вайны. Прыход да ўлады Гітлера і яго радыкальная ідэалогія прывялі да гібелі мільёнаў людзей і назаўжды змянілі ход гісторыі. Мы ўсе ведаем, як Адольф Гітлер і яго ідэалогія — нацызм — скончылі ў Германіі: Гітлер застрэліўся ў красавіку 1945 года ў берлінскім бункеры. У сённяшнім эпізодзе мы будзем разбірацца, як і чаму Адольф Гітлер прыйшоў да ўлады, што спрыяла такому стылю ўлады і як немцы купіліся на нацызм.
Карэнныя амерыканцы і Дзікі Захад — галоўная трагедыя эпохі. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #4
Да еўрапейскіх пасяленцаў амерыканскія землі засялілі індзейскія плямёны. Гісторыя Дзікага Захаду будзе няпоўнай без разумення багатай культуры і глыбокага ўплыву індзейскіх плямёнаў. У гэтых плямёнах было складана ўладкаванае грамадства, глыбокія духоўныя вераванні і моцная сувязь з зямлёй: сіў, апачы, наваха, шаены і каманчы…
«Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7
«Банда Марозава» — найбуйнейшая арганізаваная злачынная групоўка — існавала з канца 1990-х па 2004 год у Гомелі і Гомельскай вобласці. На рахунку бандытаў — больш за 60 эпізодаў розных злачынстваў: забойствы, замахі на забойства, згвалтаванні, вымаганне, паборы з прадпрымальнікаў, незаконнае выкарыстанне зброі. Арганізатарамі банды выступілі Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў — на той момант яшчэ падлеткі.
«Дыктатары». Эпізод №3 — Нікалае Чаўшэску
У гэтым эпізодзе мы звернем вашу ўвагу на постаць з Еўропы — Нікалае Чаўшэску. Нікалае Чаўшэску — апошні камуністычны лідар Румыніі. Яго кіраванне было грандыёзным і жорсткім, а яго падзенне і смерць літаральна шакіравала свет. Мы пагаворым пра тое, як Чаўшэску праводзіў сваю знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама пра яго апошнія дні: уцёкі з Бухарэсту, кароткі суд і расстрэл у двары вайсковай казармы.
Законнікі і бандыты. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #3
У гэтым эпізодзе мы раскажам пра захапляльны і небяспечны свет законнікаў і бандытаў, дзёрзкія рабаванні і сумна вядомыя перастрэлкі на Дзікім Захадзе.
Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6
Сто гадоў таму Барыс Каверда, юнак беларускага паходжання, забіў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава. Каверда разам з хаўруснікамі доўга рыхтаваўся да забойства, але ў дзень інцыдэнту ўсё магло скласціся па-іншаму. Тым не менш, Каверда застрэліў пасля на пероне варшаўскага вакзала, імгненна быў затрыманы паліцыяй, а праз тыдзень яго асудзілі на 15 гадоў турмы. Каверда перажыў і Другую сусветную, і эміграцыю ў ЗША. Ён напісаў мемуары, але вельмі рэдка ўспамінаў пра забойства Войкава.
Расказваем гісторыю Барыса Каверды ў падкасце «Галаваломка» на PALATNO.
Кім былі каўбоі? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #2
У папярэднім эпізодзе мы расказалі пра тое, як залатая ліхаманка змяніла Амерыку. Цяпер мы звернем увагу на адну з самых знакавых фігур амерыканскага Захаду — каўбоя. Калі мы думаем пра Дзікі Захад, то ў галаву прыходзіць вобраз самотнага каўбоя, які едзе на сваім верным кані па адкрытых раўнінах. Але ці дакладна такім было жыццё гэтых суровых людзей? Таксама мы пагаворым, як развіваліся гарады і інфраструктура — дзякуючы, дарэчы, каўбоям таксама.