Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Technology
Health & Fitness
Sports
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
US
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts123/v4/38/98/3c/38983ca2-f597-071a-6c72-637302b21685/mza_429696919941404882.jpg/600x600bb.jpg
euroradiofm
Euroradio
500 episodes
2 days ago
Над Еўропай зноў дроны, Пуцін кажа — не яго. Еўразум за 3 кастрычніка | Новости Беларуси за 3 октября by Euroradio
Show more...
News
RSS
All content for euroradiofm is the property of Euroradio and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Над Еўропай зноў дроны, Пуцін кажа — не яго. Еўразум за 3 кастрычніка | Новости Беларуси за 3 октября by Euroradio
Show more...
News
Episodes (20/500)
euroradiofm
Над Еўропай зноў дроны, Пуцін кажа — не яго. Еўразум за 3 кастрычніка | Новости Беларуси за 3 октября
Над Еўропай зноў дроны, Пуцін кажа — не яго. Еўразум за 3 кастрычніка | Новости Беларуси за 3 октября by Euroradio
Show more...
2 days ago
36 minutes 8 seconds

euroradiofm
“Pinhas”. Вайна і “Каханне”: пра абстрэлы, тэрарыстаў ХАМАС і беларускую мову
У стане то вайны, то ўзброенага супрацьстаяння Ізраіль жыве ад моманту аднаўлення свайго існавання як дзяржава. Але ўжо два гады, ад 7 кастрычніка 2023 года, калі ХАМАС здзейсніў напад на тэрыторыю Ізраіля, краіна знаходзіцца ў стане “вялікай вайны”. Што адбілася на жыцці ўсяго насельніцтва, сярод якога вельмі шмат паходжаннем з Беларусі. Тым не менш, жыццё працягваецца ва ўсіх сэнсах. А музыканты працягваюць запісваць новыя песні і даваць канцэрты. Некаторыя з іх, як, да прыкладу, Вячаслаў “Pinhas” Цынман пачынаюць (ці вяртаюцца) да беларускай мовы ў сваёй творчасці. Як вайна, якую зараз вядзе Ізраіль супраць тэрарыстычных арганізацый, адбілася на жыцці грамадзян і на атмасферы ў грамадстве? Ці час цяпер для музыкі і як творчасць дапамагае у сітуацыі вайны? Чаму раптоўна напісаў песню на беларускай мове і што для яго Беларусь сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца альтэрнатыўнай яўрэйскай музыкі, выкладчык традыцый і памочнік рабіна Вячаслаў “Pinhas” Цынман
Show more...
2 days ago
43 minutes 20 seconds

euroradiofm
Уладзімір Жыгар . Крывавыя грошы: Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны ці проста зарабляе
У Беларусі не толькі мадэрнізуюцца старыя, але і будуюцца новыя прадпрыемствы, асноўная мэта якіх — праца на ваенныя інтарэсы Расіі і выкананне замоў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Адначасова рэжым Лукашэнкі пераймае “перадавы досвед Кітая” ў інфармацыйным кантролі грамадства. Эксперты не выключаюць, што ўсё гэта адбываецца з адной мэтай: падрыхтоўкай Беларусі да будучай вайны Расіі з Еўропай… Ці сапраўды пераарыентацыя вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў на карысць выканання ваенных заказаў мае глабальныя маштабы? Гэта жаданне скарыстацца момантам і зарабіць на вайне ці нешта большае? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Show more...
2 days ago
43 minutes 46 seconds

euroradiofm
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ізноў просіць працаваць / турма псуе чалавека?
Лукашэнка ізноў просіць беларусаў "менш размаўляць і больш працаваць". Каторы ўжо раз? І робіць ён гэта на чарговым "унікальным" аб'екце беларускай прамысловасці. Унікальны азначае, што другі такі пабудаваць не могуць? Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра абуральную рэпліку "Турма нікога не робіць лепшым, толькі горшым", ураджай бульбы, золатавалютныя рэзервы і дэфіцыт бензіну, які Расія можа справакаваць у Беларусі.
Show more...
2 days ago
51 minutes 22 seconds

euroradiofm
Навошта вяртаць амбасадараў у Беларусь і як заставацца аптымістам пасля словаў Келага. Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября
Навошта вяртаць амбасадараў у Беларусь і як заставацца аптымістам пасля словаў Келага. Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio
Show more...
3 days ago
30 minutes 58 seconds

euroradiofm
Валерый Кавалеўскі. Вяртанне ў Мінск: як наяўнасць амбасадараў ЕС спыніць рэпрэсіі
Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч не спыняюць сваіх спроб схіліць заходніх палітыкаў і дыпламатаў да пашырэння (ці пачатку) кантактаў з Лукашэнкам. І аргументы на карысць гэтага прыводзяць ад відавочных да самых нечаканых. Галоўны аргумент: дзякуючы такім перамовам на свабоду выйдуць палітвязні. Але ёсць і нечаканы, звязаны з непазбежным транзітам улады ад Лукашэнкі некаму іншаму. І вось, маўляў, на тое, як гэты транзіт будзе адбывацца, можна ўплываць. Але для гэтага трэба Захаду на дыпламатычным узроўні у Беларусі прысутнічаць. Што перашкаджае Брусэлю далучыцца да перамоўнага працэсу з Лукашэнкам па прыкладзе калег з ЗША? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? Пра які транзіт улады ізноў кажа Кавалеўскі і пры чым тут наяўнасць еўрапейскіх амбасадараў у Мінску? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім
Show more...
3 days ago
44 minutes 34 seconds

euroradiofm
Андрэй Ягораў. Перамовы з рэжымам: дэмсілы ўжо гатовыя, а ці гатовы да іх Лукашэнка
Калі крыху больш за год таму сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў агучыў прапанову перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў і дээскалацыі сітуацыі ўнутры Беларусі, на яго накінуліся з крытыкай і абвінавачаннямі практычна ўсе дэмсілы. За выключэннем “бабарыканцаў”, якія пра гэта пачалі казаць фактычна напрыканцы 2020 года. Але час змяніўся, як і палітыка новаабранага прэзідэнта ЗША адносна Беларусі. І цяпер ужо пра перамовы загаварылі шырока, як і пра вяртанне паслоў еўрапейскіх краін у Беларусь. І палітвязні ў выніку перамоў Вашынгтона і Мінска пачалі выходзіць на волю. Не ўсе і не так, як нам бы хацелася, але тым не меньш… Пра што сведчыць практычны падыход да перамоў з Лукашэнкам адміністрацыі Трмпа і ці сталі адкрыццём прызнанні Келага пра сапраўдныя мэты тых перамоў? Ці магчыма далучыць да перамоў лідараў еўрапейскіх краін і што дасць вяртанне паслоў краін ЕС у Беларусь? Як змянілася раскладка сіл у дэмакратычным асяродку пасля вызвалення пэўных знакавых асоб і чаго чакаць ад КР у будучым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
Show more...
3 days ago
43 minutes 13 seconds

euroradiofm
Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя
2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст. Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст. Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.
Show more...
3 days ago
1 hour 4 seconds

euroradiofm
Аляксандр Чарнуха. Сепультура Alive: які сюрпрыз рыхтуе прыхільнікам Міністр сепультуры
Міністр сепультуры Аляксандр Чарнуха днямі паведаміў, што запускае новы ютуб-канал — Сепультура Alive. І тады ж паведаміў, што 16 кастрычніка на ім адбудзецца першы анлайн-канцэрт. Праўда, на момант апублічвання гэтай інфармацыі імя першага выступоўцы прыхаваў. Цяпер яно вядомае: першым выступіць любімы вамі гурт NaviBand! Што падштурхнула да пашырэння канала “Міністэрства сепультуры” ў выглядзе платформы з анлайн-канцэртамі Сепультура Alive і на каго разлічаныя найперш гэтыя канцэрты? Дзякуючы чаму ці каму сталася магчымым ажыццяўленне ідэі з Сепультура Alive і на чыю падтрымку ў будучым разлічваць? Як выжывае за мяжой беларуская культура і што ў ёй змянілася за часы эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры” Аляксандр Чарнуха
Show more...
3 days ago
40 minutes 18 seconds

euroradiofm
Франак Вячорка прадэманстраваў аптымізм, а Тарас Тарналіцкі пабачыў Анжаліну Джалі. Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября
Франак Вячорка прадэманстраваў аптымізм, а Тарас Тарналіцкі пабачыў Анжаліну Джалі. Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio
Show more...
4 days ago
37 minutes 6 seconds

euroradiofm
Настасся Касцюгова. Вялікая здзелка: ці дачакаецца Трамп вызвалення 1300 палітвязняў
Натхнёныя рашэннем Трампа пачаць дыялог з Лукашэнкам з мэтай вызвалення палітвязняў у Беларусі, удзельнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў актыўна прасоўвалі гэты трэк і на іншых кірунках. Казалі пра неабходнасць змены стратэгіі ў адпаведнасці з вашынгтонска-мінскім перамоўным трэкам усіх дэмсіл, прасоўвалі тэму неабходнасці такіх перамоў і сярод еўрапейскіх палітыкаў. Але нечакана высветлілася, што ні змена палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі, ні пытанні спынення рэпрэсій, ні нават сам працэс вызвалення палітвязняў для ЗША вялікага значэнне не мае. Пра гэта шчыра сказаў спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг. І гэта ставіць прыхільнікаў перамоў з рэжымам у не вельмі зручнае становішча… Як на стратэгію Кааліцыі за вызваленне палітвязняў уплывае прызнанне Келага і як гэта прызнанне можа паўплываць на перамоўны працэс? Калі для ЗША рэпрэсіі ў Беларусі не прадмет для перамоў, то ці будзе гэта важным для іншых актараў? Як чальцамі Кааліцыі ўспрымаюцца абвінавачванні ў дзейнасці на карысць рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Анастасія Касцюгова
Show more...
4 days ago
47 minutes 29 seconds

euroradiofm
Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага
Расія працягвае гібрыдную вайну супраць Еўрасаюза. Днямі СВР запусціла інфармацыю, нібыта спецслужбы Украіны рыхтуюць тэракты ды іншыя ўзброеныя правакацыі на тэрыторыі Польшчы з выкарыстаннем байцоў… Палка імя Кастуся Каліноўскага і РДК. Не сціхае антыпольская істэрыя і ў Лукашэнкі і яго прапагандыстаў. І хоць апошнімі днямі колькасць нелегальных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы зменшылася, але гэта не выглядае на адмову Мінска ад канфрантацыі. Што стаіць за правакацыямі з боку СВР і як гэта можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у Польшчы? Што сёння адбываецца на мяжы з Беларуссю і чаму Варшава прыняла рашэнне спыніць блакады на памежных пунктах? Ці былі саступкі з боку Мінска, каб мяжа адчынілася, і ці мае Лукашэнка ўплыў на сітуацыю з мігрантамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
Show more...
4 days ago
41 minutes 55 seconds

euroradiofm
Франак Вячорка. Сустрэчы, скандалы, стратэгіі: чым адметны візіт Ціханоўскай у ЗША
Прадстаўнікі дэмсіл не спыняюцца ў сваіх спробах наладзіць кантакты з адміністрацыяй Дональда Трампа і атрымаць з іх боку падтрымку ў пытанні дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэчы з палітыкамі і чыноўнікамі, выступы на канферэнцыях, форумах ды іншых Генасамблеях, інтэрв’ю — усё скіраванае на тое, каб трымаць “беларускую павестку ў фокусе”. Вось толькі як вынікае са слоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, пытанні дэмакратызацыі, спынення рэпрэсій ды іншыя “ўнутраныя пытанні” Беларусі кіраўніцтва ЗША не цікавіць ад слова зусім. Ці амаль зусім. Бо калі ў выніку перамоў па іншых пытаннях будзе вызваленая пэўная колькасць палітвязняў — добра. Чым адметны удзел прадстаўнікоў Офіса на чале з Ціханоўскай у Генасамблеіі ААН і ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы? Як змянілася стратэгія дэмсіл з улікам кантактаў паміж Трампам і Лукашэнкам і якія карэктывы ў гэтую новую стратэгію ўносяць словы Келага пра сапраўдныя мэты перамоў з Мінскам? Як на дзейнасць Офіса і графік сустрэч Ціханоўскай уплывае Сяргей Ціханоўскі і якая будзе яго роля ў працы Офіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Show more...
4 days ago
42 minutes 53 seconds

euroradiofm
Павел Усаў. Канал сувязі: як доўга Лукашэнка здолее быць цікавым для Трампа
Перамовы з Лукашэнкам ЗША вядуць толькі таму, што ён ім цікавы ў якасці канала сувязі з Пуціным. Тое, што адначасова адбываюцца і вызваленні пэўнай колькасці палітвязняў, — гэта пазітыўны, але ўкосны вынік гэтых перамоў. Такое прызнанне зрабіў Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг падчас удзелу ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. У той жа час адкрыць свой перамоўны трэк, каб вызваліць важных для Польшчы палітвязняў, у Варшавы не атрымліваецца. А Еўропа распачынаць будзь-якія перамовы з Лукашэнкам не выказвае жаданне. Што ў пытанні вызвалення палітвязняў мяняе прызнанне Келага і ці варта разлічваць на працяг гэтага працэсу? Чаму ў Варшавы не атрымліваецца вызваліць “сваіх” (як мінімум) людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і чым Лукашэнка расплаціўся за адкрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю? Ці ёсць сэнс падводзіць вынік 100 дзён Сяргея Ціханоўскага на свабодзе і ці гатовая Польшча да гібрыднай вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Show more...
4 days ago
43 minutes 41 seconds

euroradiofm
Шчырасць Келага нас дабіла. Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября
Шчырасць Келага нас дабіла. Еўразум за 30 верасня | Новости Беларуси за 30 сентября by Euroradio
Show more...
5 days ago
40 minutes 9 seconds

euroradiofm
Аляксандр Фрыдман. “Трампіст” Лукашэнка: чаму Зяленскі не верыць “сталаму чалавеку” з Мінска
Падчас Варшаўскага форума па бяспецы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў прапанову Лукашэнкі выступіць пасярэднікам паміж ім іПуціным і патлумачыць, чаму Кіеў не мусіць адмаўляцца ад “харошай прапановы” Крамля наконт умоваў дасягнення міра паміж Расіяй і Украінай. Адказ чаканы: чалавек сталага ўзросту, які жыве ў пабудаваным для самога сябе свеце, нешта час ад часу кажа, на што нават увагі звяртаць не варта. Іншая справа, што, магчыма, словы Лукашэнкі (Пуціна?) адрасаваліся зусім не Зяленскаму, а Трампу, і менавіта таму Лукашэнка казаў пра іх з Трампам падабенства і пра тое, што ён — “трампіст”… Што насамрэч меў на ўвазе Лукашэнка, гаворачы пра мірныя прапановы Пуціна, і каму найперш яго словы прызначаліся? Ці будзе для Трампа кампліментам заява Лукашэнкі пра іх з Трампам падабенства і як паставіцца Пуцін на пераабуванне Лукашэнкі ў “трампіста”? Ці чакаць паставак “Тамагаўкаў” Украіне і чаму ў расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў не атрымалася расхістаць сітуацыю ў Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Show more...
5 days ago
48 minutes 58 seconds

euroradiofm
Наста Базар. Пра хейт, пакаранне, рэабілітацыю і дапамогу: чаму адмена гэта не выйсце
Унутранае разбіральніцтва праз абвінавачанні ў харасмэнце з боку Андрэя Стрыжака, скончылася рашэннем, паводле якога Стрыжак застанецца ў фондзе BYSOL. Што праўда — не на кіруючых пасадах, без прадстаўнічых функцый і на ўмове перадачы правоў заснавальніка іншай асобе. Але такое “пакаранне” выклікала незадаволенасць у пэўнай часткі беларускага (і не толькі) грамадства. Калегі і партнёры BYSOL з ініцыятывы “Вольныя” і Dissidentby на знак нязгоды з прынятым рашэннем спынілі з фондам супрацу, яшчэ раней BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, а 27 верасня стала вядома, што спыняе існаванне праект "Хуткая гуманітарная дапамога", у які ўваходзілі ByHelp, BYSOL, "Краіна для жыцця" і Dissidentby. Як вынік — Стрыжак сыйшоў з BYSOL, але і тут знайшліся тыя, каму гэтага падалося мала… Што не так з рашэннем, прынятым па выніку ўнутранага разбіральніцтва BYSOL і чаму не дастаткова пазбавіць Стрыжака кіруючай пасады? Якім павінна было б быць пакаранне, каб яно ўсіх задаволіла, і ці магчыма такое ўвогуле, калі ўзровень адказнасці вызначаецца грамадскім меркаваннем? Ці магчыма выпрацаваць механізм, каб выпадкі харасменту не паўтараліся? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар
Show more...
5 days ago
43 minutes 21 seconds

euroradiofm
Наталля Васілевіч. Лукашэнка саджае і праваслаўных святароў, БПЦ супраць лабубу
За пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі 91 святар зазнаў палітычна матываваны пераслед. Гэтыя выпадкі падлічыла "Хрысціянская візія". Улады не шкадуюць ні пратэстантаў, ні каталікоў, ні праваслаўных — але ці ўсе роўныя перад рэпрэсіўным апаратам? Пра гэта распытваем тэалагіню, экспертку ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталлю Васілевіч. Таксама пагаворым пра тое, ці вычарпала часовае закрыццё мяжы рэакцыю Польшчы на затрыманне манаха-кармеліта, і пра тое, чаму Савет па маральнасці напружваецца праз модную цацку лабубу.
Show more...
5 days ago
50 minutes 7 seconds

euroradiofm
Пралятаючы над Белавежскай пушчай — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября
Пралятаючы над Белавежскай пушчай — Еўразум за 29 верасня | Новости Беларуси за 29 сентября by Euroradio
Show more...
6 days ago
50 minutes 10 seconds

euroradiofm
"Беларусы з кожным годам жывуць горш і горш" — да чаго ідзе эканоміка / Вольга Лойка і Павел Данэйка
Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць другога выпуску — дырэктар даследчага цэнтра BEROC Павел Данэйка. Тэма: эканоміка выжывання — перспектывы яе паступовай дэградацыі і рэзкага абвальвання.
Show more...
6 days ago
34 minutes 24 seconds

euroradiofm
Над Еўропай зноў дроны, Пуцін кажа — не яго. Еўразум за 3 кастрычніка | Новости Беларуси за 3 октября by Euroradio