Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
History
Music
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts122/v4/f4/e6/87/f4e6875e-d59e-8ac5-ae3b-ea6bf8d3bf07/mza_10426429220907843137.jpg/600x600bb.jpg
Навіны свету за 5 хвілін
Euroradio
125 episodes
9 months ago
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”
Show more...
News
RSS
All content for Навіны свету за 5 хвілін is the property of Euroradio and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”
Show more...
News
Episodes (20/125)
Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Францыя абараняе канкан, а Еўрасаюз плануе адгарадзіцца плотам
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”
Show more...
9 months ago
4 minutes 41 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's by Euroradio
Show more...
9 months ago
4 minutes 28 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Birkenstock супраць усіх і пратэсты ў Кітаі — #ІхНоравы
Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”. Неспакойна і ў Венесуэле, дзе вось-вось мусіць прайсці трэцяя інаўгурацыя Нікаласа Мадура. Пра гэта ды іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Show more...
10 months ago
5 minutes 48 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Самагубства ў Cybertruck ды выжылы сярод ільвоў — #ІхНоравы
Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах. Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Show more...
10 months ago
4 minutes 55 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Канец свету не за гарамі і лепшая кухня на зямлі
Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якая кухня прызнаная найлепшай на Землі і чаму немцы ядуць на Каляды бульбяную салату ды сасіскі, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
10 months ago
3 minutes 3 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Новы фільм пра Супермэна і самыя нявыхаваныя гарады Іспаніі
Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным. Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
10 months ago
3 minutes 21 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Самая ўплывовая жанчына свету і кінатэатры для нудыстаў
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
11 months ago
2 minutes 21 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Жанчына супраць аўтамата і найстарэйшая птушка свету — #ІхНоравы
Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата. Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Show more...
11 months ago
6 minutes 8 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Работнікі Vokswagen страйкуюць, а брытанцы легалізуюць эўтаназію — #ІхНоравы
Брытанскія дэпутаты хочуць легалізаваць асіставанае самагубства. ТікТок мог рассылаць дэзінфармацыю ў Ірландыі. Нямецкія рабочыя неўзабаве пачнуць страйк на заводах Volkswagen. Еўрадэпутаты разносяць у пух і прах спадчыну Ангелы Меркель. Расказваем, чым жыве свет, у штодзённай рубрыцы "Іх норавы".
Show more...
11 months ago
4 minutes 20 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх Норавы. Еўрапейская сталіца Калядаў і мемуары Ангелы Меркель пад ялінку
Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку. Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
11 months ago
4 minutes 31 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Трамп рыхтуе чысткі ў Пентагоне і кераміка за £1 млрд — #ІхНоравы
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 30 кастрычніка 2024 года.
Show more...
11 months ago
4 minutes 35 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
1 year ago
2 minutes 55 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка
У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
1 year ago
4 minutes 19 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября
Пакт "аб ненападзе" і дзіцячы булінг — Еўразум за 21 кастрычніка | Новости Беларуси за 21 октября by Euroradio
Show more...
1 year ago
37 minutes 47 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Маск купляе галасы Трампу, а свету пагражае нястача вады — #ІхНоравы
Мільярдэр Ілан Маск дапамагае Дональду Трампу стаць прэзідэнтам ЗША, а брытанскія музейшчыкі змагаюцца з акцыямі экаактывістаў. Дзе Еўрасаюз хоча ўтрымліваць дэпартаваных эмігрантаў і як можа змяніцца свет у наступнае дзесяцігоддзе, калі скончацца запасы прэснай вады.
Show more...
1 year ago
3 minutes 50 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Маршрутка будучыні, суд P. Diddy ды “гузак брэйк-дансера” — #ІхНоравы
Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве. А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай. Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
Show more...
1 year ago
4 minutes 35 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Боб Дылан супраць мабільнікаў і грыбочкі-галюцынагены
У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы. Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
1 year ago
4 minutes 9 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Новая кніга Джоан Роўлінг і чэхі, якія перайшлі на прасека
Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”. Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на прасека? Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей
Show more...
1 year ago
4 minutes 5 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Іх норавы: Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік, а супертайфун пагражае Кітаю
У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней пра ўсё гэта, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
Show more...
1 year ago
4 minutes 29 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Інфаркт у шумным раёне і хлопчык, які пасадзіў 17 тысяч дрэў
Вучоныя высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мілліоны жыхароў, якія церпяць ад моцнага тайфуна “Шаньшань”. Некалькі чалавек ужо загінула. Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй у тры футбольныя палі, а ў Чэхіі дзеці любяць хадзіць у школу, бо маюць даверлівыя адносіны з настаўнікамі ды іншымі вучнямі. Падрабязней пра гэта слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Show more...
1 year ago
4 minutes 19 seconds

Навіны свету за 5 хвілін
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку. Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”