Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
History
Kids & Family
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
US
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/3c/bf/38/3cbf38ce-21fc-27ec-b45a-d29e0ca87f29/mza_13076409448493607307.jpg/600x600bb.jpg
Што ты тут забыў
Kaciaryna Rozina
14 episodes
6 months ago
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Show more...
Mental Health
Health & Fitness
RSS
All content for Што ты тут забыў is the property of Kaciaryna Rozina and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
Show more...
Mental Health
Health & Fitness
Episodes (14/14)
Што ты тут забыў
13. Эмацыйная спадчына. Згубленыя і знайдзеныя боль з любоўю
Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх перажывваннях, звязаных з тым, што неўзабаве яна стане маці. Падчас тэрапіі адбываўся пошук крыніц гэтых перажыванняў, і як гэта часта адбываецца, знайшлося і тое, чаго зусім не шукалі і не чакалі. Бацька і любоў
Show more...
4 months ago
28 minutes

Што ты тут забыў
12. Эмацыйная спадчына. У палоне дзіцячай вернасці
Вітаю, сябры! Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы". 11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый, каб знайсці праўду і вызваліць кліентаў з палону чужых траўм і лаяльнасцей. Падрабязна распавяду пра апошні кейс, гісторыю дачкі і маці, дзяўчынкі ў палоне вернасці сваім дарослым, 44-гадовай дзяўчынкі, якой так цяжка самой стаць маці і жанчынай.
Show more...
6 months ago
27 minutes

Што ты тут забыў
11. Правілы выжывання
Не давярай нікому, асабліва ўладам; Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй; Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці; Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен; Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш. Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых акалічнасцяў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжывання, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам
Show more...
8 months ago
25 minutes

Што ты тут забыў
10. Юбілейны 🎂
Вітаю, шаноўныя сябры! Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты ) У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж трэцім і чацвертым пакаленнямі з улікам усіх першапачатковых абставін. Падтрымаць падкаст можна праз патрэон https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu Да наступных сустрэч!
Show more...
9 months ago
25 minutes

Што ты тут забыў
9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў
Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай тэме сталі асновай эпізоду. Дзякуй за падтрымку! да наступных сустрэч
Show more...
10 months ago
29 minutes

Што ты тут забыў
8. Знайсці сябе нанава
Вітаю, шаноўныя слухачы! Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цела і знаходзіць у ім прытулак. Пра дубы і планы Буду рада вашай адваротнай сувязі і рэакцыям Падтрымаць падкаст можна ⁠ тут⁠
Show more...
11 months ago
24 minutes

Што ты тут забыў
7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг
Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр. Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці. Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці. Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.
Show more...
1 year ago
29 minutes

Што ты тут забыў
6. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр
Вітаю, шаноўныя слухачы! Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах
Show more...
1 year ago
22 minutes

Што ты тут забыў
5. Праклен нацыі: ці магчыма разарваць заганнае кола гістарычных паўтарэнняў
Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжываць. Я планую цыкл выпускаў, якія будуць асноўвацца на кнізе доктаркі псіхалогіі з Cambridge College Алены Чарапанаў, кніга называецца "Разуменне трансгенерацыйнай спадчыны таталітарных рэжымаў: парадоксы культурнага навучання" (2020). Шчыра дзякую патронам за падтрымку, усім слухачам за праслухоўванні і цікавасць да падкасту! У выпуску ўзгадваліся: Галіна Руднік "Птушкі пералетныя" ⁠https://knihi.com/Halina_Rudnik/Ptuski_pieralotnyja.html ⁠ ⁠https://soundcloud.com/svaboda/sets/halina-rudnik-ptuski-pieralotnyja ⁠ "Ніколі зноў. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў" ⁠https://allegro.pl/oferta/nikoli-boliej-uspaminy-represavanych-haradziencau-13620465498⁠ "Обыкновенный фашизм" (Міхаіл Ромм) ⁠ https://www.youtube.com/watch?v=vIAFJ7QIU7k&t=256s⁠ Сначала немецкий плен, потом ГУЛАГ: страшная судьба 25 тысяч казахов-военнопленных ⁠https://www.currenttime.tv/a/28817390.html⁠
Show more...
2 years ago
21 minutes

Што ты тут забыў
4. "Але мне патрэбна маці"
Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны, дзе яна жыве. Пазнаемімся з яшчэ адной формай памяці, прызначанай для самых маленькіх. У падкаста з'явіўся Patreon - https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu, па гэтый спасылцы можна падтрымаць і яго, і мяне, і тэму трансгенерацыйнай перадачы траўмы. Мы ўтрох будзем вельмі ўдзячныя ! --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Show more...
2 years ago
25 minutes

Што ты тут забыў
3. “Я абяцаю табе, што вярнуся”
Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”. Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач. Спусцімся ў святая святых - сховішча музея Халакосту “Яд-Вашэм” у Іерусаліме, каб паглядзець на рэчы ацалелай дзяўчынкі, якой нягледзячы на жудасны досвед удалося захаваць свае сэрца жывым. Трошкі паразмаўляем з даследчыкам Халакосту Яўгенам Розіным пра музей і артэфакты. Прысвячаю гэты выпуск сваей любай бабулі, што сышла 2 гады таму з гэтыга свету, але застаецца ў маім сэрцы назаўжды. У эпізодзе спасылаюся на фільм і і нтэрв'ю з Якавам Векслерам Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Show more...
2 years ago
25 minutes

Што ты тут забыў
2. Сацыяльная траўма і бацькоўства. Як цяжкія часы зменьваюць адносіны ў сям’і
На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць. Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Show more...
2 years ago
30 minutes

Што ты тут забыў
1. Пілотны - што я тут забыла
У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі. У выпуску згадваліся: Кнігі "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч"Путь" Вольга Адамава-Слёзберг"Колымские рассказы" Варлам Шаламаў"Архипелаг ГУЛАГ" Аляксандр Салжаніцын"Крутой маршрут" Яўгенія Гінзбург Дакументальныя фільмы "Подстрочник" рэжысёр Алег Дорман (1997)"Жизнь — сапожок непарный" рэжысёр Марына Разбежкіна (2001) Вітаю вашыя пытанні, прапановы і іншую адваротную сувязь тут - https://forms.gle/3CMRvXMe1YeyMy9u9 Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Show more...
2 years ago
23 minutes

Што ты тут забыў
Тызер падкасту "Што ты тут забыў"
У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра. Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Show more...
2 years ago
1 minute

Што ты тут забыў
Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?