Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
History
Fiction
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
00:00 / 00:00
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts221/v4/59/3e/60/593e60d4-afa6-4ca9-00b3-683c8c1bb00c/mza_613576757240999931.jpg/600x600bb.jpg
Чытай ды змяняй
Прававая ініцыятыва
10 episodes
1 week ago
«Чытай ды змяняй» — гэта падкаст, у якім праваабаронцы з розных галін дзейнасці абмяркоўваюць з вядоўцай свае любімыя кнігі. Кожны выпуск прысвечаны адной тэме — правам канкрэтнай уразлівай групы ці актуальным праблемам правоў чалавека. Вядучы падкаста — беларускі кантэнт-мейкер Мікіта Бялевіч.
Show more...
Books
Arts
RSS
All content for Чытай ды змяняй is the property of Прававая ініцыятыва and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
«Чытай ды змяняй» — гэта падкаст, у якім праваабаронцы з розных галін дзейнасці абмяркоўваюць з вядоўцай свае любімыя кнігі. Кожны выпуск прысвечаны адной тэме — правам канкрэтнай уразлівай групы ці актуальным праблемам правоў чалавека. Вядучы падкаста — беларускі кантэнт-мейкер Мікіта Бялевіч.
Show more...
Books
Arts
Episodes (10/10)
Чытай ды змяняй
#10 Правы чалавека і кніжныя скарбы: гутарка з Валдзісам Фугашам
У фінальным эпізодзе сезона мы размаўляем з Валдзісам Фугашам, сузаснавальнікам Human Constanta. Абмяркоўваем правы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, лічбавыя правы і антыдыскрымінацыю. Валдзіс дзеліцца любімымі кнігамі і расказвае пра сваю бібліятэку. Завяршаем сезон на высокай ноце — далучайцеся!
Show more...
1 year ago
50 minutes 2 seconds

Чытай ды змяняй
#9 Праваабарона, літаратура і квантавая фізіка: размова з Вячкам з Dissidentby
У гэтым выпуску наш госць Вячка, праваабаронца ініцыятывы Dissidentby, расказвае пра тое, як працуе арганізацыя і як кожны з нас можа дапамагчы палітвязням. Мы абмяркоўваем сучасныя тэмы, якія яго цікавяць — ад экалогіі да квантавай фізікі і таямніц пабудовы сусвету. Далучайцеся, каб пачуць пра важныя пытанні і натхняльныя ідэі!
Show more...
1 year ago
33 minutes 44 seconds

Чытай ды змяняй
#8 Экаактывізм з гумарам: Ірына Сухій пра экалогію, тренды і натхненне
У гэтым выпуску мы сустракаемся з Ірынай Сухій, экаактывісткай з арганізацыі "Экадом". Ірына расказвае пра свой шлях у актывізме, сучасныя экатрэнды і кнігі, якія надаюць сілы жыць. Размаўляем пра адказнае спажыванне, жартуем і ўзгадваем 28-гадовую гісторыю "Экадома". Слухайце і натхняйцеся!
Show more...
1 year ago
40 minutes 17 seconds

Чытай ды змяняй
#7 Размаўляем з Івай з Дарэчываў: фемінізм, бяспека ўжывання і кніжныя рэкамендацыі
У гэтым эпізодзе мы сустракаемся з Івай, прадстаўніцай наркафем ініцыятывы "Дарэчывы". Гутарка ідзе пра стварэнне падтрымліваючага кам’юніці для дзяўчат, бяспечнасць ужывання псіхаактыўных рэчываў і іх легалізацыю. Іва таксама дзеліцца сваімі любімымі кнігамі, якія вартыя вашай увагі. Далучайцеся, каб пачуць захапляльную гутарку і атрымаць каштоўныя рэкамендацыі.
Show more...
1 year ago
39 minutes 59 seconds

Чытай ды змяняй
#6 Дзіяна Пінчук расказвае пра праваабарону, Алеся Бяляцкага і літаратуру, якой прысвячае час
У гэтым выпуску падкаста мы размаўляем з журналісткай і праваабаронцай Дзіянай Пінчук пра дзейнасць Вясны, праваабаронцу і нобелеўскага лаурэата Алеся Бяляцкага, любімую літаратуру і культурную спадчыну. Далучайцеся да нас, каб даведацца пра важныя тэмы і атрымаць новыя рэкамендыцыі кніг!
Show more...
1 year ago
46 minutes 23 seconds

Чытай ды змяняй
#5 Лісты надзеі: Антон Філіповіч пра “Майстэрню паштовак салідарнасці”, кнігі і падтрымку
Гэтым разам у нашым падкасце — Антон Філіповіч з “Майстэрні паштовак салідарнасці”. Мы пагаварылі пра тое, як лісты падтрымліваюць палітвязняў, пра шлях Антона ў актывізме і пра кнігі, што змяняюць жыццё. Далучайцеся і натхняйцеся гісторыямі пра кнігі і салідарнасць!
Show more...
1 year ago
39 minutes 40 seconds

Чытай ды змяняй
#4 Мастацтва чытання і падтрымка ЛГБТК+ супольнасці: гутарка з Марыяй Пархімчык
Госця гэтага выпуску — Марыя Пархімчык, рэдактарка медыя "Дазхіп". Яна падзеліцца сакрэтамі выбару кніг, каб чытанне не толькі не палохала, але і прыносіла задавальненне, раскажа пра праблемы ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і парэкамендуе любімыя кнігі. Далучайцеся да нас і папаўняйце свой спіс цікавых кніг!
Show more...
1 year ago
39 minutes 58 seconds

Чытай ды змяняй
#3 Фемінізм і літаратура: рэкамендацыі і антырэйтынгі ад Макса Паршута
Макс Паршута, фемініст і журналіст, стваральнік праекта "Максімальна", прысвечанага павышэнню бачнасці жанчын у медыяпрасторы. У гэтым выпуску ён дзеліцца сваімі фаварытамі сярод кніг, уключаючы творы Дар'і Данцовай, і адкрыта кажа пра тое, якія кнігі, напрыклад Біблію, лепш не чытаць. Жадаеце даведацца пра сапраўдныя кніжныя скарбы ад мужчынскага фемініста? Далучайцеся да нас і слухайце зараз!
Show more...
1 year ago
39 minutes 13 seconds

Чытай ды змяняй
#2 Праблемы і магчымасці моладзі: адвакацыя, кнігі і актывізм з Кацяй Бунінай
У гэтым выпуску мы размаўляем з Кацяй Бунінай, камунікацыйнай сакратаркай моладзевай арганізацыі "РАДА". Каця распавядае пра сваю працу і праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь у Беларусі. Асобную ўвагу мы надаем кнігам: абмяркоўваем, што цікавіць сучасную моладзь — навукова-папулярная ці мастацкая літаратура, якія кнігі варта прачытаць, каб лепш зразумець актывізм.
Show more...
1 year ago
39 minutes 22 seconds

Чытай ды змяняй
#1 Размаўляем з Аленай Шынкарэвіч пра кнігі, фіксацыю парушэнняў правоў чалавека
Гэта першы выпуск падкаста «Чытай ды змяняй»! Наша госця — адвакатка па правах чалавека Алена Шынкарэвіч. Яна працуе ў Прававой ініцыятыве і расказвае пра важнасць фіксацыі парушэнняў правоў чалавека. Алена дзеліцца кнігамі, якія яе натхняюць і даюць сілы працягваць сваю працу. Слухайце наш першы выпуск і даведайцеся больш пра правы чалавека і іх абарону.
Show more...
1 year ago
1 hour 2 minutes 57 seconds

Чытай ды змяняй
«Чытай ды змяняй» — гэта падкаст, у якім праваабаронцы з розных галін дзейнасці абмяркоўваюць з вядоўцай свае любімыя кнігі. Кожны выпуск прысвечаны адной тэме — правам канкрэтнай уразлівай групы ці актуальным праблемам правоў чалавека. Вядучы падкаста — беларускі кантэнт-мейкер Мікіта Бялевіч.