Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.
All content for Беларусы ў Польшчы і ў свеце is the property of Polskie Radio S.A. and is served directly from their servers
with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.
Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выконвае ўнікальную працу па адлічбоўцы беларускіх перыядыкаў і літаратуры. А Міністэрства інфармацыі занесла яго сайт у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Калі рэжым баіцца літаратуры, баіцца сайтаў, якія папулярызуюць літаратуру, гэта жахліва, - гаворыць заснавальнік і кіраўнік праекту Яраслаў Іванюк.
Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы, які штогод збірае больш за 2500 удзельнікаў з 80 краін свету: кіраўнікоў урадаў, прэзідэнтаў, міністраў і экспертаў. У размове з Беларускай службай Польскага радыё Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы ў Нью-Ёрку, дыялог ЗША з Лукашэнкам і ролю мужа ў палітыцы.
17-гадовая Юстына Карпіловіч выдала свой другі музычны альбом "Летапіс". "Аднойчы я зразумела, што спяваючы на беларускай мове, я расказваю сваю гісторыю".
Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі з 2011 па 2015 год Лешак Шарэпка, дыпламат з вялікім вопытам, аўтар кніг «Аблічча Беларусі» і мастацкая кніга «Беларускі снайпер», ведае рэаліі Мінска знутры. З амбасадар гутарым пра Трампа, Лукашэнку, Статкевіча.
Карэспандэнт Беларускай службы Польскага радыё Юры Ліхтаровіч здзейсніў паездку ва Украіну ад Львова да Адэсы. Вярнуўся адтуль з цікавымі назіраннямі і распавёў пра тое, што ён убачыў на свае вочы і пачуў ад украінцаў.
Пра тое, што жыхары Украіны думаюць пра будучыню сваёй дзяржавы, на каго разлічваюць, каму давяраюць, ці баяцца страціць сваю тэрыторыю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні могуць вас здзівіць.
Набліжаецца новы навучальны год. Як выглядае польская сістэма адукацыі? Што варта параіць бацькам школьнікаў пры выбары школы, на якія нюансы павінны звярнуць увагу беларускія эмігранты? Са старшынёй фонду «Захад Усход падтрымка» Вольгай Сцяпанавай гутарыць Наталля Грышкевіч.
Наста і Кірыл – маладыя беларусы, якія жывуць у Тбілісі. А вядомыя яны тым, што ў Інтэрнэце вядуць падкаст пад прыгожай назвай «Умоўныя». У ім маладзёны распавядаюць пра мову, літаратуру, традыцыі і ўсё, што звязана з беларускай культурай. Прычым расказваюць у простай, даступнай і часта жартоўнай форме. Мы папрасілі маладых людзей распавесці пра іх творчую працу. З імі размаўляе Валера Саўко.
У лонданскім выдавецтве SkarynaPress выйшла з друку новая кніга вершаў «Анатомія». Яе аўтарам з’яўляецца малады беларускі паэт Артур Камароўскі, які жыве ў Варшаве. Валерый Саўко запрасіў літаратара ў нашу студыю, каб задаць некалькі пытанняў пра кнігу, паэзію, квір-літаратуру і беларускую ЛГБТ-супольнасць.
Дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская згадвае, што першымі экспанатамі ў музеі былі плакаты Руфіны Базловай, на падставе якіх яна зраюіла знакаміты праект «Беларускія вышыванкі». Цяпер у фондзе Музея Вольнай Беларусі больш за 250 экспанатаў. Напрыканцы мінулага году ўстанова змагла запрасіць на працу музейнага працаўніка, якія займаецца канкрэтна назапашваннем фонду.
У самую кароткую летнюю ноч беларусы збіраюцца на беразе Віслы, каб рабіць вянкі, спяваць песні, танцаваць народныя танцы… Падрыхтаваная выдатная праграма, якая разлічаная на інтэрактыў. Распавядае адна з арганізатарак Купалля ’2025 Вольга Гардзейчык-Мазярская.
Вольга Філатчанкава — былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Была ўдзельніцай відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту ў 2020 годзе, брала ўдзел у забастоўцы. За кратамі правяла 2 года 6 месяцаў.
Цяпер яна ў вымушанай міграцыі, але на свабодзе Вольга стала нагадвае, што за кратамі надалей знаходзяцца палітвязні. Жанчына гаворыць, што былых палітвязняў няма. Яны перастануць імі быць, калі ўсе выйдуць на волю.
Яўген – анархіст, грамадскі актывіст. Пасля 2020 году выехаў у Польшчу, але задоўга да гэтага разумеў, што трэба будзе браць зброю ў рукі. І гэта ён робіць з 2022 году, большасць часу ў Палку Кастуся Каліноўскага. Аднойчы акрамя зброі ён узяў у рукі плёначны фотаапарат.
Сейм Польшчы абвясціў 2025 год Годам польскіх герояў з Катыні, Харкава, Меднага і іншых мясцін СССР, дзе вясной 1940 года былі расстраляныя каля 22 тысяч грамадзян Польшчы, якіх Чырвоная армія ўзяла ў палон восенню 1939 года. Сярод гэтых людзей было шмат этнічных беларусаў, аб чым расказвае супрацоўніца Катынскага музея ў Варшаве Святлана Курс.
Оперна-сімфанічны дырыжор і экс-вакалістка індзі-гурта стварылі ў Варшаве цікавую музычную ініцыятыву Arsis Nova. Яны імкнуцца яднаць беларускіх музычных выканаўцаў дзеля запісу сачыненняў беларускіх кампазітараў(-ак), а таксама для арганізацыі асветніцкіх праектаў ды імпрэз. Яны ж ажыўляюць польскую, літоўскую, украінскую і беларускую гісторыя, «уваскрашаючы оперу «Маргер» забытага кампазітара Канстанціна Горскага, ладзячы поўную рэканструкцыю страчанай партытуры. Пра гэта мы паразмаўлялі ў студыі Польскага радыё з дырыжорам Іванам Касцяхіным і мэнаджаркай праекту і Вольга Цяшкевіч. Музыкі распавялі яшчэ як жывецца беларускім творцам у эміграцыі.
Беларуска Святлана Касцюк у дарослым жыцці памяняла рэлігію, перайшла на іслам і прыняла імя Хадзіжа. Яе твар можна пабачыць па ўсёй Варшаве на білбордах, у прыватнасці на гарадскіх прыпынках, ці ў гарадскім транспарце. Са здымкаў глядзіць прыгожая мусульманская жанчына ў каляровым хіджабе, з усмешкай на твары. Здымкі з’яўляюцца часткай грамадскай кампаніі, але пра гэта праз пару секунд. Хаджіжа - актыўная жанчына, бізнес-лэдзі, якая, між іншым, арганізоўвае З’езды мусульманскіх жанчын у Варшаве.
19 сакавіка завяршылася падача заявак на прэмію Гедройця! Сёлета ў 13 раз будзе адбудзецца прызнанне гэтай найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Адным з арганізатараў конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляецца аб’яднанне «Беларускі ПЭН». Мы паразмаўлялі са старшынёй арганізацыі Таццянай Нядбай пра тое, якія працэсы цяпер адбываюцца ў свеце беларускай літаратуры.
Гамяльчаніна Яўгена Малікава затрымалі на 5 сутак, ён быў звольнены. Цяпер жыве і працуе ў Польшчы. Дзякуючы стыпендыі ЕС, вучоны мае магчымасць далей займацца даследаваннем традыцыі драўлянага аздаблення дамоў.
Фонду «Камунікат» сёлета спаўняецца 25 гадоў. Да юбілею абяцаюць выдаць 25 кніг і хваляцца ажно 500 гадзінамі аўдыёкніг у вольным доступе! Яраслаў Іванюк як раз вярнуўся з пятага еўрапейскага турнэ з Уладзімірам Арловым і дзеліцца ўражаннямі!
Беларускі рок-гурт «Рэлікт» з 2022 года працуе і запісвае кампазіцыі ў Польшчы. Нядаўна музыканты выпусцілі новы сінгл, восенню плануюць выдаць новую кружэлку, а цяпер рыхтуюцца адправіцца ў канцэртны тур па Польшчы і не толькі. Двое музыкантаў калектыву наведалі нашу варшаўскую студыю. З імі гутарыла Наталля Грышкевіч.
Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.