Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Business
Society & Culture
Sports
Health & Fitness
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
US
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts112/v4/30/d3/ed/30d3edfc-14a9-7f0b-8a0b-fb3790c4df53/mza_5294830244857911860.jpg/600x600bb.jpg
Забі зяпу
Забі зяпу
18 episodes
8 months ago
Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і жыве ў Нямеччыне. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Што такое сузалежнасьць? Як знайсьці якаснага псыхоляга? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu
Show more...
Mental Health
Personal Journals,
Comedy,
Society & Culture,
Health & Fitness
RSS
All content for Забі зяпу is the property of Забі зяпу and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і жыве ў Нямеччыне. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Што такое сузалежнасьць? Як знайсьці якаснага псыхоляга? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu
Show more...
Mental Health
Personal Journals,
Comedy,
Society & Culture,
Health & Fitness
Episodes (18/18)
Забі зяпу
18+ Актыўная згода — фармалізм ці неабходнасьць?
У гэтым выпуску мы запрасілі ў госьці Дануту й Дашу з праекту «Гісторыя беларускага сэксу», каб разам абмеркаваць прынцып актыўнай згоды. Чаму атрымаць згоду — больш важна, чым проста не атрымаць нязгоду? Якія нюансы могуць перакрэсьліць статус добраахвотнасьці? Што такое прынцып "ДЗЗІК"? Як нашае дзяцінства ўплывае на навыкі выказваць свае жаданьні ды нежаданьні? Пра ўсё гэтае слухайце ў выпуску 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Інстаграм падкасту Гісторыя беларускага сэксу: instagram.com/belarusian_sex_history/
Show more...
2 years ago
51 minutes

Забі зяпу
Мова, грошы, стасункі — абмяркоўваем вашыя гісторыі
У гэтым выпуску гуляем у анлайн-форум і абмяркоўваем жыцьцёвыя гісторыі, што вы нам даслалі. Раздаем па заслугах тым, хто зрабіў вам балюча, ды разважаем, як бы самі паступілі ў сытуацыях, зь якімі вы сутыкнуліся. Сяброўства, грошы, стасункі, пацалункі — усё, як вы любіце 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
Show more...
2 years ago
36 minutes

Забі зяпу
Форумы ды нянавісьць у інтэрнэце
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра інтэрнэт-форумы й нянавісьць у сеціве. Што прымушае нас чытаць абразьлівыя камэнтары пад чужымі допісамі, а кагосьці — пісаць іх? Чаму людзі працягваюць шукаць падтрымку незнаёмых у сеціве нават пасьля таго, як атрымліваюць шквал нэгатыву? Як зьвязаныя форумы й сэлфхарм? Чаму нават на жаночых форумах столькі мізагініі? Шукаем адказы разам з вамі 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Відэа пра інцэлаў: youtu.be/fD2briZ6fB0 Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
Show more...
2 years ago
46 minutes

Забі зяпу
Што такое біпалярны разлад і як зь ім жыць?
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць з госьцяй Уляй. У Ўлі біпалярна-афектыўны разлад і яна прыйшла да нас, каб дапамагчы нам разьбіць стэрэатыпы, якія дагэтуль існуюць наконт гэтага дыягназу й расказаць пра свой досьвед. Разам разьбіраемся ў тым, што такое біпалярны раздад, чаму пра гэта ня варта жартаваць і як ужывацца са сваімі й чужымі пачуцьцямі 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
Show more...
2 years ago
46 minutes

Забі зяпу
У нас новы падкаст! Гістарычны ды забаўляльны
Вітаю, мяне завуць Уладзь, і мы нарэшце запусьцілі наш новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі. У ім я буду зваць сваіх сябраў у студыю й расказваць ім (а яны — мне) зэбыя гісторыі, якія мы знайшлі ў сеціве. Пра сусьветна вядомага філёзафа зь Беларусі, пра якога вы, хутчэй за ўсё, ня чулі. І пра пратэсты ў Слуцку ў 1967 годзе. І пра рэвалюцыянера-бацьку прадусаркі аднаго з альбомаў Мадонны. Пра ўсё цікавае, што можна знайсьці ў сеціве. У першым выпуску гаворым пра хрысьціян, якія ў ХІІ стагодзьдзі нечакана паверылі, што жывуць у пекле. Слухайце па спасылцы ўжо цяпер: https://pc.st/be/1687759826
Show more...
2 years ago
2 minutes

Забі зяпу
Чаму мы саромеемся таго, што любім? Аналізуем фэномэн guilty pleasure
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра "сорамныя" рэчы, якія прыносяць задавальненьне. Чаму мы думаем, што папулярна = нізкагатункова? Што Ўладзь глядзіць, калі нікога няма побач? Што Даша гадзінамі шукае ў інтэрнэце? Як мы спрабуем прыняць свае густы й перастаць даказваць вартасьць таго, што нам даспадобы? Калі хочаце даведацца, слухайце новы выпуск! 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
Show more...
2 years ago
44 minutes

Забі зяпу
18+ Пра дэйтынґ: дзе шукаць знаёмствы й чаму гэта так цяжка?
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць пра спэцыфіку знаёмстваў у інтэрнэце, расказваюць пра свае правілы кібэр(не)бясьпечнасьці й траўмы ад дэйтынґ-дадаткаў. Ці горш беларускі Тындэр за заходне-эўрапейскі? Як не губляць час на людзёў, сустрэча зь якімі ня мае шанцаў? Дзе ўвогуле цяпер знаёміцца, калі ня ў сеціве? Шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей! Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
2 years ago
46 minutes

Забі зяпу
Пра адзіноту: як мы любім яе й ненавідзім
У першым выпуску другога сэзону мы разважаем пра адзіноту й супярэчнасьць гэтага пачуцьця. Скардзімся адно адному на тое, як цяжка падтрымліваць стасункі на адлегласьці, на сындром FOMO (страх штосьці прапусьціць) і на тое, колькі энэргіі патрабуе пошук новых знаёмстваў. Спадзяёмся, што гэтая размова здолее падтрымаць вас, калі вам самотна — у родным горадзе ці ў эміграцыі 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей! Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
2 years ago
46 minutes

Забі зяпу
Як падкаст нас зьмяніў? Падсумоўваем першы сэзон
У дзясятым выпуску (апошнім у сэзоне!) Даша ды Ўладзь абмяркоўваюць, якія зьмены адбыліся ў іхнім жыцьці падчас першага сэзона падкасту й як праект паўплываў на ўспрыманьне сябе. Уладзь расказвае, як падкаст падштурхнуў яго больш пільна сачыць за сваімі пачуцьцямі. Даша адзначае, што пазытыўны фідбэк і ўвага дапамаглі паглядзець на сябе з іншага боку. Адзін з самых сьмешных і неструктурных нашых выпускаў. Дзякуй, што былі з намі ў нашым першым сэзоне! Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўтар: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
48 minutes

Забі зяпу
Асабістыя граніцы. Як іх абараняць?
У дзявятым выпуску Даша ды Ўладзь даведваюцца ў экспэрткі — дасьледчыцы мозгу Таццяны Славинскай-Пузырэвіч — якія бываюць тыпы рэакцый на парушэньне асабістых граніц і наколькі гэта натуральна. Расказваем, як часьцей самі сябе паводзім, і абмяркоўваем, як гэта залежыць ад статуса чалавека-парушальніка ў нашым жыцьці. Чаму нам часам так цяжка абараняць свае інтарэсы? Як на гэта ўплываюць складаныя біахімічныя працэсы ў нашым целе? Наш інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўтар: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
36 minutes

Забі зяпу
Асабістыя граніцы. Як іх не парушаць?
У восьмым выпуску Даша ды Ўладзь пачынаюць першую частку дыскусіі пра асабістыя граніцы. Абмяркоўваюць, як не парушаць граніцы сваіх сяброў, каханых і сваякоў, калі здаецца, што чалавек ня можа сам рацыянальна зьмеркаваць і яму/ёй/ім патрэбная дапамога. Чаму лепш кагосьці падтрымоваўваць, чым самастойна разьвязваць ягоныя праблемы? Як навучыцца слухаць іншых? І навошта паўтараць сабе, што ты ня маеш правоў урывацца ў жыцьцё свайго знаёмага? Наш інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўтар: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
45 minutes

Забі зяпу
Як разысьціcя з сябрам?
У сёмым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць, чым адрозніваюцца растаньні ў сяброўскіх адносінах ад рамантычных, і спрачаюцца наконт таго, як правільна разысьціся з сябрам. Уладзь баіцца не падабацца, таму спрабуе скончыць сяброўскія стасункі моўчкі, а Даша верыць, што трэба думаць пра пачуцьці былога сябра — калісьці дарагога чалавека — і тлумачыць яму (ці ёй) усе свае прычыны. Як скончыць сяброўства небалюча для іншага й сябе? Чаму нам так складана гаварыць на гэтую тэму? Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Падкаст «Гісторыя беларускага сэксу»: pc.st/be/1577858726 Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
47 minutes

Забі зяпу
Гіпэрапека, гостынг і пошук працы — разважаем пра вашыя пытаньні
У шостым выпуску Даша ды Ўладзь чытаюць пытаньні, якія вы дасылалі нам у інстаграм, спрабуюць на іх адказаць і даць парады са свайго жыцьця. Што рабіць з гіпэрапекай бацькоў? Як перажыць гостынг ад хлопца? Дзе сёньня шукаць працу маладому спэцыялісту? Разважаем пра гэтыя тэмы й шмат сьмяёмся (як заўсёды). Слухайце поўную вэрсію выпуску на нашым ютубе: youtube.com/channel/UCZBYaPto6WDhNfJ4h_3nkTg Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
44 minutes

Забі зяпу
Што такое талент і як ідэя аб ім перашкаджае нам знайсьці сябе?
У пятым выпуску Даша ды Ўладзь спрабуюць зразумець, што звычайна маюць на ўвазе пад «талентам» і дзеляцца тым, як шукалі сябе праз ацэнкі асабістай таленавітасьці звонку. Як ідэя йснаваньня прыродных дараваньняў вымушае нас адчуваць сябе недарэкамі? Чаму «знайсьці сябе» й «вызначыць свой талент» — не адно й тое ж? Даказваем, што можна пазбавіцца бесталентнасьці, проста адмовіўшыся ад ужываньня такой катэгорыі Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu Падкаст Першы Гікаўскі: piersy.mave.digital
Show more...
3 years ago
40 minutes

Забі зяпу
Што такое вера і дзе яе шукаць цяпер?
У чацьвёртым выпуску Даша ды Ўладзь вызначаюць панятак веры, успамінаюць сваё дзіцячае разуменьне веры ды спрабуюць даведацца, дзе шукаць яе ў такія цяжкія часы. Што такое вера ў Бога? І чым яна адрозьніваецца ад веры ў чалавецтва? Як уплывае вера ў штосьці на нашае разуменьне запраўднасьці? Чаму найгоршыя людзі лічуць, што яны добрыя? Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо https://boosty.to/zabiziapu Падкаст «Так склалася гістарычна»: podcast.ru/1584542781
Show more...
3 years ago
54 minutes

Забі зяпу
Прыхільныя і залежныя адносіны
У трэцім выпуску Даша ды Ўладзь вызначаюць, што такое прыхільнасьць, а таксама тыя моманты, калі прыхільныя адносіны пераходзяць у залежныя. Як прадухіліць залежнасьць ад партнэра? Як выйсьці з такіх небясьпечных адносін? Даша і Ўладзь дзеляцца сваім досьведам стасункаў з нарцысамі, крычаць на былых, сьмяюцца й расказваюць, як умацоўвалі самаацэнку, даюць парады, якімі карыстаюцца самі Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi Падкаст Белліт пад піва: podcast.ru/1585368464 Teamteam Studio: instagram.com/teamteam_studio
Show more...
3 years ago
45 minutes

Забі зяпу
Як жыць з пачуцьцём сораму?
У другім выпуску Даша ды Ўладзь абмяркоўваюць сорам — надзвычай шкоднае пачуцьцё, якое не дазваляе рухацца наперад. Даша прызнаецца, што саромеецца сваіх паводзінаў і думак, а Ўладзь — зьнешняга выгляду. Высьвятляем, адкуль і чаму ўзьнікае сорам, чым ён небясьпечны ды як зь ім змагацца Падкаст VANDRA: https://podcast.ru/1601282132 teamteam stusio: instagram.com/teamteam_studio Інтэрв'ю Асі Казанцавай: https://www.youtube.com/watch?v=Ge3FUfGCPSI Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu А таксама Бусьці: boosty.to/zabiziapu
Show more...
3 years ago
39 minutes

Забі зяпу
Як не асуджаць сябе за думкі пра эміграцыю?
У першым выпуску Даша ды Ўладзь спрабуюць зразумець, як не асуджаць сябе за думкі пра эміграцыю. Уладзь плянуе паступіць у вадну з эўрапэйскіх ВНУ ды думае, што калі зьедзе, то ніколі ня зможа вярнуцца дадому. А Дашу непакоіць Менск, які ўжо цяпер выглядае пустым і сумным горадам. Пачуцьці, што паглынулі абодвух, — нявызначанасьць і фрустрацыя Наш Інстаграм: instagram.com/zabizyapu І Тэлеграм: t.me/zabizyapu
Show more...
3 years ago
45 minutes

Забі зяпу
Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і жыве ў Нямеччыне. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Што такое сузалежнасьць? Як знайсьці якаснага псыхоляга? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziapu Ціўцер: twitter.com/zabiziapu Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu