Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы.
Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад барацьбы з камунізмам у Польшчы і Нобелеўскай прэміі да абвінавачванняў у супрацы з камуністычнымі спецслужбамі і 1% на прэзідэнцкіх выбарах.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager
Вядоўцы:
Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта.
А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як падрыхтавацца да падобных сітуацый.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager
📝 Афіцыйны дапаможнік па бяспецы: https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwa
Вядоўцы:
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Андрэй, «Шпацыр сланоў» https://www.youtube.com/@ElephantWalkBy
Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары.
Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». Пішыце ў каментары, каго вы бачыце будучым лідарам польскай правіцы.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager
Вядоўцы:
Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не страцілі актуальнасць. Яшчэ больш дэталяў польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager
Вядоўцы:
Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў?
Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ночы з 9 на 10 верасня: як нечакана дапамагла Беларусь, як адрэагавалі краіны НАТА, у чым правы Славамір Мэнтцэн і дзе шукаць карысную інфармацыю, каб падрыхтавацца да падобных здарэнняў.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
📝 Афіцыйнае кіраўніцтва па бяспецы:
https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwa
Вядоўцы:
Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
Падкаст «Праца-Ваца»:
https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0
Воля працавала фінансавай дырэктаркай ў Беларусі, але ў Польшчы трэба было пачынась усё з самага пачатку. Беларуска думала пайці працаваць у таксі ці Макдональдс, але ў выніку адкрыла ўласны бізнэс. Потым закрыла яго і пачала шукаць працу ў фінансах, хоць і не ідэальна ведала польскую мову. Пра першую працу на польскай мове, смешныя гісторыі, якія ўзнікаюць праз моўны бар’ер, і розныя спосабы вывучэння польскай мовы — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». А таксама — парады ўсім мігрантам і мігранткам.
Вядоўца:
Таня Дзямчук
https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/
Госця:
Воля Касцюкевіч
Караль Наўроцкі выглядае шчаслівым пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Вашынгтоне: што там адбылося? Пра што дамовіўся прэзідэнт Польшчы з калегам з ЗША? Як паспелі паспрачацца ўрад і каманда прэзідэнта з нагоды паездкі Наўроцкага?
І другая тэма выпуска: новы праект урада пра падтрымку Украіны. Што ў ім прапануецца і ці ёсць там нешта пра падаўжэння тэрміна для атрымання грамадзянства? Разважаем і будуем тэорыі: навошта ўвогуле ПіС і Наўроцкі ўчапіліся ў гэты пункта пра польскае грамадзянства для мігрантаў?
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
📝 Пакінуць водгук на законапраект Караля Наўроцкага на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/28127/2025:
https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=W
Вядоўцы:
Што будзе пасля вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе Украіне? Ці прымуць у Польшчы прапанову прэзідэнта, каб павялічыць срок атрымання польскага грамадзянства? І які галоўны фейк пра атрыманне замежнікамі грамадзянства жыве ў Польшчы? Гэта новы выпуск пра гучнае вета прэзідэнта Наўроцкага.
Гэта падкаст «Зроблена ў Польшчы», які мы запісалі з гледачамі і глядачкамі ўжывую. Калі вы былі на сустрэчы, калі ласка, распавядзіце ў каментарах, ці спадабалася вам. Калі не былі — распавядзіце, ці захацелася прыйсці пасля прагляда!
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
Вядоўцы:
Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі хоча перапісаць канстытуцыю і пераўтварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Наколькі гэта сур’ёзна? Што кажуць іншыя палітыкі? Чаго хочуць грамадзяне Польшчы? І ці сапраўды Польшчы патрэбная змена канстытуцыі?
А таксама: чаму ні Туска, ні Наўроцкага не было на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне (тэорыі!), і што палякі думаю пра мірныя перамовы Расіі і Украіны.
🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:
https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
Вядоўцы:
Як змянілася Польшча за 20 гадоў? Як ставіліся да мігрантаў у Польшчы 20 гадоў таму? Колькі трэба часу мігранту, каб пачаць адчуваць сябе як дома ў новай краіне? На гэтыя і іншыя пытанні адказваем у новай сумеснай рубрыцы падкастаў «Зроблена ў Польшчы» і «Праца-Ваца». Вядоўца Таня Дзямчук будзе размаўляць з мігрантамі ў Польшчы, якія тут абжыліся і могуць распавесці, як гэта зрабілі.
Першы госць — вядоўца «Зроблена ў Польшчы» Кірыл. Ён распавёў пра першыя працы ў Польшчы, як 20 гадоў таму ставіліся да беларускіх студэнтаў, як вывучыў польскую мову, як сутыкнуўся з ксенафобіяў ужо з польскім грамадзянствам і як змянілася краіна на яго вачах.
🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Падкаст «Праца-Ваца»:
https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0
Вядоўца:
Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/
Госць:
Караль Наўроцкі моцна пачаў свой прэзідэнцкі тэрмін. Пасля інаўгурацыі ён схадзіў на фан-сектар гданьскай «Лехіі», паказаў мускулы ў акно прэзідэнцкага палаца і перахапіў сустрэчу з Трампам у Дональда Туска. А яшчэ — выступіў на вайсковым парадзе і прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Польшчы, загаварыў пра тое, каб павялічыць польскую армію да 500 тысяч чалавек. І гэта толькі за першыя 10 дзён!
Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра актыўны старт прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.
🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:
https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
🗓 Экскурсія на беларускай мове ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў: https://bit.ly/polin31
Як зарэгістравацца на экскурсію:
• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl
• Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса
• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі
Вядоўцы:
Канцэрт беларуса Макса Каржа на забітым фанатамі стадыёне Нарадовым у Варшаве выклікаў буру хэйту: полькі і палякі пісалі пра дзікуноў з Усходу, польскія палітыкі адпраўлялі наведвальнікаў на фронт. У выніку прэм’ер Польшчы Дональд Туск аб’явіў пра дэпартацыі 63 чалавек за злачынствы падчас канцэрту Каржа. Але чаму выступ беларуса выклікаў такую рэакцыю польскага грамадства? Што абурыла полек і палякаў больш за ўсё?
🎫 Квіткі на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» 30 жніўня ў 15:00:
https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/446290
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Вядоўцы:
Караль Наўроцкі з 6 жніўня заступае на пасаду прэзідэнта Польшчы. Пасля перамогі на выбарах прайшло 2 месяцы, з таго часу мы ўжо больш ведаем пра планы прэзідэнта Наўроцкага. Чаго ад яго чакаць? Якая будзе галоўная мэта прэзідэнтуры Караля Наўроцкага? Ці варта баяцца Дональду Туску? Якіх зменаў чакаць у пытаннях міграцыі і стасункаў з Украінай?
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Нечаканы фінт: хутчэй за ўсё, Караль Наўроцкі будзе прапаноўваць прымаць законы, якія абяцаў прыняць Дональд Туск перад выбарамі ў парламент 2023 года. Чаму гэта праблема для ўрада Туска? Новы выпуск «Зроблена ў Польшчы» — да пачатку эры новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.
Вядоўцы:
Польскія прадпрымальнікі атрымалі ад Еўрапейскага саюза грошы на яхты, салярыі, рэмонт кватэр і нават на клуб для дарослых. Урад Дональда Туска гэта зацвердзіў. Што адбываецца? Што гэта за грошы з KPO (і што такое KPO), якія атрымалі бізнэсоўцы? Калі гэта грошы, якія выдзяляліся яшчэ падчас пандэміі, то чаму мы праіх размаўляем толькі зараз? Абмяркоўваем вялікі скандал, над якім жартуе і з якога злуецца так шмат людзей.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
На гэтым скандале набірае балы апазіцыя, а ўрад Дональда Туска траціць. Гэта ўсё на руку новаму прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму, які таксама атакуе ўрад: распавядаем пра яго першыя крокі і план.
Вядоўцы:
Галоўнае супрацьстаянне польскай палітыкі прама зараз: Славамір Мэнтцэн супраць Яраслава Качыньскага. Як так атрымалася, што дзве партыі, якія быццам бы павінны стварыць кааліцыю на наступных выбарах, так актыўна сварацца? Чаму гэта асабліва важна для нас: адзін з пунктаў падзелу — пытанне міграцыі.
Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра новы канфлікт паміж Славамірам Мэнтцэнам з «Канфедэрацыі» і партыяй «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Вядоўцы:
Анджэй Дуда сыходзіць на прэзідэнцкую пенсію — з 6 жніўня ў Польшчы будзе новы прэзідэнт: Караль Наўроцкі. Гэтым выпускам падкаст «Зроблена ў Польшчы» ў экспрэс-фармаце ўзгадвае галоўныя моманты двух кадэнцый Дуды. Галоўныя дасягненні, паразы і мемныя моманты. Як так адбылося, што чалавек, якога называлі «ручкай Качыньскага», не размаўляе з лідарам партыі ПіС з 2017 года?
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
І, канешне, асобна пра стаўленне Анджэя Дуды да беларусаў і ўкраінцаў. Пра падтрымку мігрантаў з Беларусі і Украіны, пра дапамогу ўкраінскаму народу і асабіста прэзідэнту Зяленскаму пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі.
Дарэчы, як вы ставіцеся да Анджэя Дуды? Якім прэзідэнтам ён будзе ў вашай памяці?
Вядоўцы:
Пратэсты супраць міграцыі ў 80 гарадах Польшчы: што адбываецца і ці трэба хвалявацца? Што кажуць Славамір Мэнтцэн і іншыя палітыкі пра мігрантаў? Ці сапраўды пратэсты напраўлены толькі супраць нелегальнай міграцыі? Як такія антымігранція акцыі псуюць жыццё не толькі мігрантам, але і ўсёй Польшчы?
Абмяркоўваем пратэсты супраць міграцыі ў Польшчы, міфы пра мігрантаў у Польшчы, а таксама колькі грошай зарабляе Польшча на мігрантах з Украіны. І запрашаем у каментары, калі ў вас свае гісторыі па тэме!
Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Прэм’ер Дональд Туск, падаецца, губляе кантроль над кааліцыйным урадам. Рэканструкцыя зацягваецца, праблемы ніхто не вырашае. Маршал Сейма Шыман Галоўня на гэтым фоне дамаўляецца з Яраславам Качыньскім (так кажуць): ёсць новыя падрабязнасці таемных сустрэч.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі моцна выступіў супраць антымігранцкіх настрояў: добры ці дрэнны знак? А таксама Гжэгаж Браўн, які працягвае набіраць папулярнасць на жудасных рэчах. Гэты новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Вядоўцы:
Шыман Галоўня і Яраслаў Качыньскі тайна сустрэліся ноччу ў кватэры польскага дэпутата — цяпер іх сустрэчу абмяркоўвае ўся Польшча (і мы). Аб чым дамаўляліся маршал Сэйму і лідар ПіС? Ці гэта здрада Шымана Галоўні і развал кіруючай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? Тэорыі, рэакцыі палітыкаў — абмяркоўваем усё, што вядома.
Другая вяліка тэма — міграцыя. Польша павярнула часовы кантроль на межы з Германіяй і Літвой, каб змагацца з нелегальнай міграцыяй. Ці гэта слушны крок? Што пра кантроль на межах думае польскае грамадства? І ў чым тут памылка ўраду Дональда Туска?
Галоўныя тэмы польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak
Вядоўцы:
Вялікі скандал на польскай мяжы: замест паліцыі і памежнікаў машыны цяпер правяраюць грамадзянскія патрулі. Што адбываецца і з чаго ўсё пачалося? Спойлер: пакуль мы абмяркоўвалі скандал, урад Дональда Туска ўвёў часовы кантроль на межах Польшчы з Нямеччынай і Літвой.
Што яшчэ адбываецца ў польскай палітыцы і вакол яе: Яраслава Качыньскага зноў абралі прэзэсам партыі Права і справядлівасць, выйшаў рапарт пра ўнёсак украінскіх бежанцаў у эканоміку Польшчы, а таксама ёсць лічба беларусаў, якія атрымалі польскія пашпарты ў 2024 годзе.