Home
Categories
EXPLORE
True Crime
Comedy
Society & Culture
Business
Sports
Health & Fitness
Technology
About Us
Contact Us
Copyright
© 2024 PodJoint
Loading...
0:00 / 0:00
Podjoint Logo
US
Sign in

or

Don't have an account?
Sign up
Forgot password
https://is1-ssl.mzstatic.com/image/thumb/Podcasts116/v4/88/22/a1/8822a1aa-f6b8-e5e2-332f-92610ff1b031/mza_17397224301005777467.jpg/600x600bb.jpg
VYSOKAJE
VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ
15 episodes
5 days ago
Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ! У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!
Show more...
Books
Arts
RSS
All content for VYSOKAJE is the property of VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ and is served directly from their servers with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ! У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!
Show more...
Books
Arts
Episodes (15/15)
VYSOKAJE
Мы - беларусы... - Рыгор Барадулін (Чытае Сяргей Верамяюк)

Рыгор Барадулін Мы - беларусы... Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі. Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты. Пра гэта Не забудуць чужакі! 1980

Show more...
8 months ago
59 seconds

VYSOKAJE
Уладзімір Дубоўка - Жыццё закон нязломны мае... (Чытае Сяргей Верамяюк)

Уладзімір Дубоўка


Жыццё закон нязломны мае:

НІКОЛІ ПРАЎДА НЕ ЎМІРАЕ.

Адно хоць зернетка малое

ды застанецца пра былое.

Ні на пяску, ні на каменні

ушчэнт не выпетрэе зерне:

узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,

з адзінак вырастуць мільёны...


#мова #белліт #верш #Беларусь

Show more...
8 months ago
40 seconds

VYSOKAJE
Ты пакліч мяне. Пазаві... - Яўгенія Янішчыц (Чытае Сяргей Верамяюк)

Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Show more...
8 months ago
1 minute 6 seconds

VYSOKAJE
Пісьмы з-пад шыбеніцы - Кастусь Каліноўскі (Чытае Сяргей Верамяюк)

Ліст другі

 

Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца,- но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толькі для дабра твайго напісана.

Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, папраўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць. Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні

 


1864

Show more...
8 months ago
2 minutes

VYSOKAJE
Адзінай мэты не зракуся - Ларыса Геніюш (Чытае Сяргей Верамяюк)

Ларыса Геніюш

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А безь яе – зусім ня жыць.
 
1953 

Show more...
9 months ago
17 seconds

VYSOKAJE
Мужык - Якуб Колас (Чытае Сяргей Верамяюк)

Якуб Колас Мужык Я — мужык, бядак пахілы, Ўсе ўшчуваюць мужыка. Цягнуць кроў з яго і жылы, Надрываюць яго сілы, Ў мазалях яго рука.   Я — мужык, я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая.   Я — мужык, я — сын бядоты, Недаем і недасплю, Гне мяне цяжар работы, Дзень працую за два злоты, Здзекі ўсякія цярплю.   Я — мужык, не чую звону, Толькі ж есць мяне чарвяк: Ці не брэша поп з амбону, Што цару Бог даў карону? Ой, не, мусібыць, не так!   Я — мужык, а гонар маю, Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»   [1909]

Show more...
9 months ago
1 minute 24 seconds

VYSOKAJE
Дыпламаваны баран - Кандрат Крапіва (Чытае Сяргей Верамяюк)

Кандрат Крапіва Дыпламаваны баран У адным сяле (не важна – дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога – Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот – Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён – нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. – Вось, – кажуць, – і дыплом табе. Што гэта за “дыплом”, Баран ні “мя” ні “бэ”, Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: – А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною. – Аб гэтым лепей памаўчы, – Сказала яму Кошка. – Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя.

Show more...
1 year ago
1 minute 39 seconds

VYSOKAJE
Янка Купала - Ворагам Беларушчыны (Чытае Сяргей Верамяюк)

Янка Купала Ворагам Беларушчыны Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; І век не знаў ён дум свабодных, І крыўдзіў свой брат — чалавек. Вам страшна нашай слёзнай песні І жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесні? Мілей вам холад з цемнатой? А што ж вам беларус такога Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан; І беларус можа змясціцца Ў сям’і нялічанай славян! Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! Не столькі «хамскія» натуры На карках вынеслі сваіх! І свіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след! І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! 1907

Show more...
1 year ago
2 minutes 8 seconds

VYSOKAJE
Янка Сіпакоў - Адгукніся... (Чытае Сяргей Верамяюк)

Чытаю вам толькі тое, што падабаецца і агкукаецца самому! Чарговы верш таго, каго раней не ведаў. Янка Сіпакоў "Адгукніся..." Адгукніся На стук у акно асцярожны; Дай вады, Калі просіць яе падарожны; Абагрэй, Калі той скарчанеў на марозе; Накармі, Калі доўга не еў у дарозе. Ды не вер, Калі вораг прыкінецца братам; Не маўчы, Калі смерць напаўняе гарматы; Не чакай, Каб цябе закавалі ў кайданы; Не даруй Ні за здзек, ні за гвалт, ні за раны!

Show more...
1 year ago
36 seconds

VYSOKAJE
Янка Купала - Мужык (чытае Сяргей Верамяюк)

Мужык Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць,— Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на патрэбу,— Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык,— Працую, як той вол рабочы,— Бо я мужык, дурны мужык. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся,— Бо я мужык, дурны мужык. Што голы я, павінен згінуць, Як той у лесе чашчавік, І, як сабака, свет пакінуць,— Бо я мужык, дурны мужык. Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык! [1905]

Show more...
1 year ago
2 minutes 36 seconds

VYSOKAJE
Ойча наш

Вельмі важныя для чалавецтва словы. Ойча наш Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

Show more...
1 year ago
26 seconds

VYSOKAJE
Міхась Курыла - Раманс (Чытае Сяргей Верамяюк)

Раманс Нішто ў жыцці не выпадкова – Ні час растання, ні сустрэчы. Але мне ведаць дастаткова, Што Вас убачу ў ціхі вечар. Не знаю, ці скажу хоць слова, Калі пагляд кране за плечы,− Жыць пачынаю бы нанова (І ўсё прыму абавязкова) І волі лёсу не пярэчу. Узыдзе месяца падкова – Дзе й дробны дождж − і той дарэчы... Усё ў жыцці нашым часова, А думаць хочацца аб вечным.

Show more...
1 year ago
46 seconds

VYSOKAJE
Алесь Жук - Сінія незямныя агні... (Чытае Сяргей Верамяюк)

Часамі разумееш, што чалавек обок табе - зусім не твой чалавек. Гэта гісторыя аккурат пра гэта. #мова #беларускаямова #Беларусь

Show more...
2 years ago
40 minutes 2 seconds

VYSOKAJE
Гі де Мапасан - Каханне (Чытае Сяргей Верамяюк)

Вашай увазе кароткі і цікавы разказ пра каханне, якому нам часамі трэба вучыцца ў нашых братоў! Вокладка і анімацыя - Сафія Каян Апрацоўка гука і гукавая падкладка - Нічыпар Шалаеў

Show more...
2 years ago
14 minutes 11 seconds

VYSOKAJE
Вацлаў Ластоўскі - Лабірынты (Аўдыёкніга)

Прадстаўляю Вам агучку кнігі Вацлава Ластоўскага "Лабірынты". Кніга чымсьці падобная на "Дзікае паляванне". Цікавая канцоўка. Вартая, каб яе пачуць! -------------------------- Дзякуй за лайк, камент і падпіску! Далей болей! -------------------------

Чытаў,запісаў - Сяргей Верамяюк (Inst - Verami.s) Вокладка, анімацыя - Соф'я Коян (Inst- sofia_koyan) Апрацоўка аўдыя і падложка - Нічыпар Шалаеў (Inst - nikifor_shalaev)

Show more...
2 years ago
1 hour 13 minutes 50 seconds

VYSOKAJE
Вітаю! На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ! У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае. Дзякуй за ўвагу і актыўнасць! Усім мір!