Вітаем усіх тых, хто шчэ не адчаіўся пачуць наш новы эпізод!
Вы ўсе былі добрымі хлопчыкамі й дзяўчынкамі сёлета, таму ад нас вам падарунак :)
Што ж там цікавага і незвычайнага ў эўрапейскіх чэмпіянатах - слухайце і дзяліцеся сваімі думкамі.
Зычым усім вясёлых калядных сьвятаў, і няхай перамагае па жыцьці ня толькі вашая ўлюбёная каманда, але і вы самі!
Вітаем, сябры! Даўно ня чуліся :) настаў час перарваць маўчаньне і пагутарыць пра эўрапейскія чэмпіянаты, якія набліжаюцца да траціны, новы фармат эўракубкаў, хто нас пакуль зьдзіўляе і захапляе, а хто наадварот выглядае ніжэй за свой патэнцыял.
Футбол Паўсюль пакуль што жывы - дык жа насалоджваемся разам! ;)
Працягваем пільна сачыць і абмяркоўваць эўрапейскія топавыя чэмпіянаты, а таксама трансфэрнае вакно, якое будзе заставацца адкрытым яшчэ некалькі дзён.
Ці шчэ спадзеяцеся вы на нейкі гучны пераход у эўрапейскім клюбным футболе - напішыце нам пра гэта ў камэнтарах! ;)
Футбол Паўсюль вяртаецца пасьля зацішнага пэрыяду міжсэзоньня!
Ужо быў разыграны Супэркубак Англіі, і ўжо хутка нас чакаюць новыя кубкі і старты рэгулярных чэмпіянатаў.
Нашыя думкі і прадказаньні напярэдадні кампаніі 2024/2025 - у першым выпуску другога сэзону нашага падкасту!
Мы па вас сумавалі, а вы? ;)
Эўра 2024 ужо частка гісторыі, мы ведаем імя чэмпіёна - і гэта сапраўды той выпадак, калі найлепшая па якасьці гульні каманда і перамагла на турніры.
Пішыце ў камэнтарах - так, яны цяпер ёсьць і на Spotify! - як вы ацэньваеце гэты Эўра, хто вас уразіў/расчараваў і якія гульні застануцца ў памяці.
Мы мелі датэрміновы фінал, шэраг сэрый пенальці і андэрдога, які аддана біўся за праход у паўфінал. І нібы па імёнах паўфіналы атрымаліся без нечаканасьцяў. Але ці ўсё было справядліва і па справе?
Каго вы зьдзіўленыя пабачыць у паўфіналах і які фінал быў бы для вас найбольш цікавым і відовішчным?
Слухайце і дзяліцеся сваімі думкамі, бо хутка Эўра 2024 стане ўжо часткай гісторыі.
Мы дачакаліся гульняў на вылет і атрымалі дзесьці прыгожы футбол, а дзесьці і ня вельмі; момантамі хапаліся за галовы ад драмы і напружаньня, а часам змагаліся са сном :)
Якімі атрымаліся гульні першага раўнда плэй-оф і нашыя чаканні ад чвэрцьфіналаў - у чарговым выпуску нашага падкасту!
Слухайце й дзяліцеся зь сябрамі ;)
На жаль - а для кагосьці і нарэшце :) - завяршыўся групавы этап Эўра. Абмеркавалі вынікі трэцяга кола групавой стадыі, а таксама прайшліся па турнірнай сетцы і гульнях, якія нас чакаюць неўзабаве пасьля кароткага перапынку.
Хутка на Эўра пачнецца самае цікавае, не пераключайцеся!
І пішыце ў каментарах, хто жа тая самая зборная, якая 14-га ліпеня падыме чэмпіёнскі кубак, і як жа моцна вам надакучыла гульня зборнай Англіі! :)
Працягнулі размаўляць пра Эўра 2024, пра матчы другога кола і расклады на выхад/нявыхад каманд у стадыю "на вылет". Нават крыху паспрачаліся наконт аўстрыйскай каманды, спадзяемся, гэты выпуск выкліча і ў вас эмоцыі! Прыемнага праслухоўваньня! ;)
Футбольнае сьвята на палёх Нямеччыны распачалося й трывае ўжо некалькі дзён, займаючы ладны кавалак увагі ды вольнага часу ўсіх заўзятараў. Мы сабраліся, каб крыху перавесьці дух і падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад гульняў першага тура. Слухайце і дзяліцеся вашымі думкамі!
Эўра 2024 стартуе ўжо ў пятніцу 14-га чэрвеня! Перад тым як на цэлы месяц акунуцца ў вір футбольнага сьвята мы паразважалі аб шанцах каманд, фаварытах і ценявых фаварытах, якія маглі б зьдзівіць, а таксама аб камандах, шанцаў у якіх, на нашую думку, няма.
Трэці выпуск, прысьвечаны фіналам трох эўракубкаў. Пераможцы ЛК і ЛЭ хутчэй зьдзівілі (асабліва ЛЭ), чым наадварот. Што нам чакаць ад Лігі Чэмпіёнаў - дортмундзкага цуду ці ўсё пойдзе па мадрыдзкім пляне? Прыемнага праслухоўваньня!
Другі выпуск падкасту ад Футбол Паўсюль, які мы цалкам прысьвяцілі найпапулярнейшай лізе эўрапейскага футболу - ангельскай Прэм'ер-Лізе і раскладам перад Супэр Нядзеляй, па сканчэньні якой мы будзем ведаць імя чэмпіёна АПЛ 2023/2024.