Шосты выпуск «Кіло слова» будзе карысны тым, хто хацелі б зрабіць чытанне кніг сваёй звычкай, чытаць больш, чытаць з асалодай. Дзе знаходзіць час на літаратуру? Што замінае чытаць рэгулярна? Якія кнігі выбраць у стане, калі зусім не чытаецца? Навошта людзі збіраюцца ў кніжныя клубы?
Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership
Пяты выпуск «Кіло слова» прысвечаны стылю тэкстаў ШІ. Чаму доўгі працяжнік і двухкоссе-ялінкі раптам сталі падазронымі? Ці варта давяраць сэрвісам праверкі тэкстаў на штучнасць? Якія асаблівасці сапраўды ўласцівыя тэкстам, створаным нейронкамі?
Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership
Чацвёрты выпуск «Кіло слова» прысвечаны экспертнасці і яе «смерці». Каго мы сёння лічым экспертамі? Чаму гэта часта адны і тыя ж твары? Як атрымліваецца, што некаторыя людзі каментуюць абсалютна ўсё? І чаму, калі любую інфармацыю можна праверыць у пару клікаў, людзі працягваюць верыць у суцэльную лухту? Шукаю адказы на гэтыя пытанні, а таксама распавядаю пра кніжку, якая мяне выбесіла.
Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Або падпісацца на Patreon, што (спадзяюся) стымулюе мяне рабіць выпускі рэгулярна: https://www.patreon.com/c/mparkhimchyk/membership
Пра фемінітывы не выказіліся толькі лянівыя, разумею. Але я вось лянівая і не паспела! А я маю што сказаць, бо з фемінітывамі як у рэдактаркі і аўтаркі ў мяне ёсць свае праблемкі.
У выпуску я не закранаю гісторыю быцця фемінітываў у беларускай мове, розныя спосабы словаўтварэння і ўсе аргументы, якія пераходзяць з тэкста ў тэкст, з падкаста ў падкаст. Мне цікава паразважаць пра неадназначныя сітуацыі і разам пашукаць на іх адказы.
Падтрымаць падкаст можна па спасылцы: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Выпуск пра тое, што стаіць за нецярпімасцю да іншаземных слоў; пра тое, як запазычанні прыходзяць у нашу мову і чаму там застаюцца (ці не); а таксама пра тое, што за выбарам слоў і выразаў і ў гэтым выпадку стаіць каштоўнасны выбар.
Падзякаваць можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk
Чаму Новую Зеландыю хочуць перайменаваць у Аотэароа? Колькі імёнаў было ў Камбоджы? Навошта Турэччына перапісала сваю англійскую назву? Дзе знаходзіцца Македонія, а дзе — Паўночная Македонія? Колькі можа каштаваць змена назвы? Нязмушана разбіраемся ў прычынах перайменаванняў і дыскусіях вакол іх, а таксама слухаем «Песняроў». Падзякаваць манеткай можна тут: https://buymeacoffee.com/mparkhimchyk