Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.
Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! 💘