карпарацыя "Крывіцкі Край” прадстаўляе вашай увазе падкаст " БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА"
Тут вы зможаце пачуць успаміны валанцёраў з розных археалагічных экспедыцый, іх уражанні ад раскопак і археолагаў!
All content for БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА is the property of mave and is served directly from their servers
with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
карпарацыя "Крывіцкі Край” прадстаўляе вашай увазе падкаст " БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА"
Тут вы зможаце пачуць успаміны валанцёраў з розных археалагічных экспедыцый, іх уражанні ад раскопак і археолагаў!
ВЫПУСК 5.2. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: КРЫХУ ПРА МАСТАЦТВА І МАСТАКОЎ, МІНСК І АРХЕАЛОГІЮ / ПЛАВІНСКІ /
БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА
21 minutes
1 year ago
ВЫПУСК 5.2. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: КРЫХУ ПРА МАСТАЦТВА І МАСТАКОЎ, МІНСК І АРХЕАЛОГІЮ / ПЛАВІНСКІ /
Выпуск 5.2 знаёміць нас з нарысам, прысвечаным мастаку Язэпу Драздовічу, а таксама з разважаннямі пра асобу даследчыка-археолага і археалогію ў цэлым. Нарысы змешчаны ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010).
Як звязаны Язэп Драздовіч і так званая “Мінская брама”?
Ці мог Язэп Драздовіч “перамяшчацца” ў часе?
Што за істота такая археолаг і якая яго праца?
Як выглядае “ідэальны” археолаг?
Чаму з’яўленне журналіста на раскопках амаль што стыхійнае бедства?
І што ж прываблівае чалавека ў археалогіі?
Адказы на гэта можна пачуць у выпуску.
Мікалай Плавінск і – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі.
Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага.
Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.