Гісторыя беларускага мастацтва (by 34 & МТС) [BEL + RUS]
34mag
16 episodes
9 months ago
Падкаст ад 34mag, 34travel і МТС прысвечаны беларускаму мастацтву ад старажытных часоў да сучаснасці. Будзем вывучаць самае цікавае ў гісторыі мастацтва, браць каментары ў тых, хто працуе з беларускім мастацтвам кожны дзень, і знаходзіць нешта новае, што пра мастацтва варта ведаць кожнаму.
All content for Гісторыя беларускага мастацтва (by 34 & МТС) [BEL + RUS] is the property of 34mag and is served directly from their servers
with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Падкаст ад 34mag, 34travel і МТС прысвечаны беларускаму мастацтву ад старажытных часоў да сучаснасці. Будзем вывучаць самае цікавае ў гісторыі мастацтва, браць каментары ў тых, хто працуе з беларускім мастацтвам кожны дзень, і знаходзіць нешта новае, што пра мастацтва варта ведаць кожнаму.
Гісторыя беларускага мастацтва (by 34 & МТС) [BEL + RUS]
17 minutes 32 seconds
4 years ago
3 / Мастацтва Беларусі: Сапраўдныя рамантыкі
У новым выпуску падкасту пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС падарожнічаем праз 19 стагоддзе – час рамантызму і вялікіх узрушэнняў. А яшчэ гаворым пра трох важных мастакоў гэтай эпохі: Івана Хруцкага, Напалеона Орду і Станіслава Жукоўскага.Івана Хруцкага ты дакладна ведаеш як мінімум па адной яго працы: фрагмент карціны «Партрэт жонкі з кветкамі і садавіной» калісьці ўпрыгожваў купюру ў тысячу рублёў. Але акрамя знакамітых (і сапраўды вельмі прыгожых) нацюрмортаў ён яшчэ піша незвычайныя партрэты, звязаныя з яго асабістай сямейнай гісторыяй і перакананнямі. Напалеон Орда пражывае жыццё сапраўднага героя сваёй эпохі: сядзіць у турме за ўдзел у таемным таварыстве, удзельнічае ў паўстанні, збягае ў Парыж, сябруе з Міцкевічам і Шапэнам – а потым вяртаецца на радзіму і праводзіць час у падарожжах, дакументуючы ў сваіх малюнках архітэктуру і гістарычныя месцы Беларусі, Украіны і Польшчы. А Станіслаў Жукоўскі стварае жанр мемарыяльнага пейзажу і ўнікальныя выявы інтэр'ераў: здаецца, нават адчуваеш водар чаромхі, якая расце каля старой сядзібы. Больш падрабязная інфармацыя пра незвычайных лёсы гэтых мастакоў – у нашым выпуску.Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:https://34mag.net/post/art-podcast-3