Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.
All content for Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё is the property of Polskie Radio S.A. and is served directly from their servers
with no modification, redirects, or rehosting. The podcast is not affiliated with or endorsed by Podjoint in any way.
Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.
«Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой
Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё
25 minutes
7 months ago
«Чужое неба» і «медыйшчыкі з Чэхіі»: як прапаганда рэжыму Лукашэнкі спрабуе спаганіць жыццё беларусам за мяжой
Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад - свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба».
У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю.
Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.