Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка Radio Plato Аляксандра Карнейчука, які дзякуючы шматгадовай саўнддызайнерскай школе кройкі і шыцця саткаў паліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў.
"Калі я чытаў кнігі або глядзеў дакументальныя фільмы пра з’яўленне электронных сцэн у Чыкага, Лондане, Берліне ці Ленінградзе, у мяне заўжды паўставала пытанне: “А што ж адбывалася ў нас?” – кажа ён. – Якія першыя беларускія гурты пачыналі граць электроніку? Дзе і як тусаваліся людзі на першых беларускіх рэйвах? І як увогуле электронная музыка пранікала ў свядомасць людзей і спрыяла развіццю культурных сувязяў ўнутры Беларусі і па-за яе межамі? Гэтым пытанням і будзе прысвечаны першы сезон падкаста “Ікарус”.
Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

Мінулы гранд-эпізод падкаста “Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі” быў прысвечаны беларускім электронным музыкам і іх творчасці, сёння ж мы б хацелі асвятліць яшчэ адзін важны складнік сцэны – гэта медыя. Дзе знаёміліся і дазнаваліся пра свежыя рэлізы менскія электроншчыкі, як “Музыкальная газета” і радыёперадачы сталі асяродкамі развіцця сцэны і што значыць рабіць музычны электронны лэйбл у 90-я? Займайце месцы паўтульней, выпраўляемся ў наступнае падарожжа!
Музыка, якая гучыць у гэтым эпізодзе:
Kraftwerk - Numbers
Kraftwerk - Computer World 2
AUTiSM - Deep Pression
Гербодез - Комплексация
Elements of Sci-Fi - Plankton
AUTiSM - Di Stant/Me Mory / GIANT Gills / Spasm
DJ Mitya - Middle Frequency 2
i/dex - texture
Push - Universal Nation (Radio Edit)